Латушка — партнёрам: Прыцягніце да адказнасці Лукашэнку, дайце нам магчымасць раскалоць эліты
30 жніўня, Позірк. Сёння на Захадзе наўрад ці нехта ў стане “дакладна агучыць, якія найбольш эфектыўныя стратэгіі супрацьдзеяння аўтакратычным лідарам у Беларусі і Расіі”, заявіў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка 30 жніўня ў Празе на форуме GLOBSEC.
Паводле яго слоў, якія прыводзіць прэс-служба НАУ, раней стратэгія дэмакратычных краін у дачыненні да Лукашэнкі “заключалася ў пастаянных паўторах, спробах касметычнай лібералізацыі рэжыму”, і “гэтая стратэгія правалілася”. Дамовіцца з Лукашэнкам пра паступовую дэмакратызацыю немагчыма, бо для яго гэта “самазнішчэнне”, перакананы палітык.
Латушка выступае за “стратэгію ціску” і “разбурэння аўтакратычнага рэжыму Лукашэнкі”.
“Патрэбная комплексная стратэгія, патрэбная пастаноўка мэты скасавання рэжыму Лукашэнкі і неабходныя канкрэтныя дзеянні, — заявіў ён. — Усе гэтыя чатыры гады (пры ўсёй маёй удзячнасці да партнёраў у дэмакратычных краінах) мы назіраем запаволеную рэакцыю на агрэсіўныя дзеянні рэжымаў, якія эскалуюць сітуацыю, пастаянна паднімаюць стаўкі. Чаму рэжымы так робяць? Дыктатары разумеюць толькі мову сілы, а дэмакратыі дагэтуль размаўляюць з імі на дыпламатычным дыялекце, што ўспрымаецца рэжымамі як праява слабасці”.
На думку палітыка, трэба “прымусіць дыктатара выканаць умовы беларускага грамадства: вызваленне ўсіх палітвязняў, правядзенне дэмакратычных выбараў”, задзейнічаўшы для гэтага “ўсе міжнародныя і прававыя інструменты”.
“Маёй камандай НАУ і іншымі ініцыятывамі падрыхтаваныя матэрыялы і вызначаныя інструменты, як прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці. Хто гатовы ўзяць на сябе палітычнае рашэнне і перадаць у Міжнародны крымінальны суд на разгляд справу Лукашэнкі? <…> Калі Еўропа хоча, каб беларусы надалей верылі ў дэмакратыю, крымінальная справа Лукашэнкі ўжо сёлета павінная апынуцца ў МКС”, — падкрэсліў ён.
Праблему дыктатуры ў Беларусі не можа вырашыць ніхто, акрамя беларусаў, адзначыў Латушка, аднак дэмакратычныя партнёры могуць дапамагчы. Паводле яго слоў, неабходна палітычная воля, каб падпісаць дэкларацыю аб супрацы інстытутаў дэмсіл Беларусі з ЕС, не закрываць пагранпераходы для пасажырскага руху, выдаваць беларусам больш віз, “кратна павялічыць” падтрымку незалежных СМІ, “даць 12 тысяч стыпендый еўрапейскіх ВНУ для беларусаў — столькі штогод дае Расія”, а таксама падтрымліваць ідэнтычнасць і матываваць беларусаў, дэманстраваць еўрапейскую перспектыву і паставіць пытанне пра адказнасць Лукашэнкі за злачынствы.
“Падпольныя актыўнасці мы арганізуем. Нам не патрэбныя F-16 і “Леапарды” (амерыканскі знішчальнік і нямецкі танк адпаведна. — “Позірк”.), перадайце іх у як мага большай колькасці Украіне. Прыцягніце да адказнасці Лукашэнку, дайце нам магчымасць раскалоць эліты”, — заклікаў партнёраў палітык.
- Палітыка
Рыжанкоў у Нью-Ёрку абмеркаваў узаемадзеянне з Чырвоным Крыжом, міратворчасць — са Святым Пасадам
ААН трэба больш глыбока ўмяшацца ў праблему палітвязняў у Беларусі — Ціханоўская
- ПалітыкаРыжанкоў абраў самы лагічны момант для звароту да Літвы — ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
Улады анэксаванага Крыма хочуць пашырыць транспартныя зносіны з Беларуссю
- Палітыка
Літва шмат гадоў "сутыкаецца са страшнай пагрозай" з боку РФ і Беларусі — міністр абароны ФРГ
- Грамадства
Пасля праверак не аднавіла дзейнасць траціна прыватных пансіянатаў — Мінпрацы
- Палітыка
Затрыманы па справе аб нападзе на расійскага апазіцыянера Волкава беларус падазраецца паводле двух артыкулаў КК Польшчы
- Палітыка
Ціск на мяжы з Беларуссю ўзмацняецца — міністр абароны Польшчы
- Палітыка
Міжнародная федэрацыя барацьбы змякчыла патрабаванні для беларускіх спартсменаў
- Палітыка
Спікер Сейма Літвы: Мы падтрымліваем беларускую апазіцыю
- Палітыка, Эканоміка
Неўзабаве згадка імя Каліноўскага будзе карацца рэжымам Лукашэнкі — украінскі дыпламат
- Палітыка
Паводле сцвярджэння Лукашэнкі, Захад патрабуе ад беларускіх мігрантаў уварвацца ў Беларусь
- Палітыка
Узгоднена прызначэнне шасці намеснікаў міністраў і звыш дзесятка кіраўнікоў раённага ўзроўню
- Эканоміка
Долар, еўра і юань патаннелі на біржавых таргах 26 верасня
- Палітыка, Эканоміка
Улады Беларусі загаварылі пра жаданне аднавіць супрацу з Літвой
- ГрамадстваУ Езярышчы на крайняй поўначы Беларусі другі дзень запар рэкорднае цяплоМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
Колькасць спраў аб банкруцтве ў гадавым вымярэнні зменшылася амаль удвая
- Грамадства
У Беларусь з Польшчы спрабавалі завезці 19 пітонаў, рэптылій канфіскавалі і перадалі Мінскаму заапарку
- Грамадства, Эканоміка
За месяц колькасць работнікаў у Беларусі вырасла, але ўзроўню пачатку года не дасягнула
- Палітыка
Беларусь павінна стаць донарам міру і стабільнасці — Ціханоўская
- Эканоміка
ЕБРР палепшыў прагноз па росце эканомікі Беларусі да 4,2% па выніках 2024 года
- Грамадства, Палітыка
Адмыслоўцы з Беларусі і РФ абменьваюцца досведам у сферы вайсковай медыцыны
- Грамадства
У Оршы затрыманы расіянін, які знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку
- Палітыка
Мытня Беларусі абвінаваціла Літву ў "грэблівым стаўленні да людзей"
- Палітыка
Рыжанкоў скіроўваецца ў Нью-Ёрк збіраць аднадумцаў і скардзіцца на санкцыі
- Грамадства
МНС папярэдзіў пра моцны вецер на большай частцы Беларусі 26 верасня
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Полк Каліноўскага заявіў, што прызнае рэжым Лукашэнкі "тэрарыстычнай арганізацыяй"
- Грамадства, ПалітыкаКоўшык назвала Бяляцкага "іконай праваабарончага руху"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Пуцін прыгразіў прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку агрэсіі супраць Беларусі