Беларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога ССCР па росце афіцыйнага курсу долара ў жніўні
1 верасня, Позірк. На 0,19% (з 3,1775 да 3,1834 рубля) вырас афіцыйны курс долара ЗША ў Беларусі ў студзені — жніўні бягучага года. Гэта пяты паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2023 года і 31 жніўня 2024-га.
За мінулы месяц амерыканская валюта ў Беларусі падаражэла на 1,55% — другое месца.
Па выніках васьмі месяцаў у першую чацвёрку па росце курсу долара ўвайшлі Украіна — 8,45%, Казахстан — 5,96%, Узбекістан — 2,32% і Расія — 1,67%. За Беларуссю на шостай пазіцыі Грузія — 0,06% (з 2,6894 да 2,6911 лары).
Долар патаннеў у Малдове — на 0,04%, Латвіі, Літве, Эстоніі — на 0,33%, Таджыкістане — на 2,55%, Арменіі — на 4,26% і Кыргызстане — на 4,68%.
У Азербайджане афіцыйны курс долара не мяняецца з 7 сакавіка 2018 года, у Туркменістане — з 1 студзеня 2015-га.
У жніўні першае месца па падаражэнні амерыканскай валюты заняла Расія (+5,63%). За Беларуссю — Казахстан (+1,32%), Кыргызстан (+1,04%), Узбекістан (+0,67%), Таджыкістан (+0,51%) і Украіна (+0,39%).
Курс знізіўся ў Арменіі (-0,15%), Грузіі (-1,11%), Малдове (-1,85%), Латвіі, Літве і Эстоніі (-2,33%).
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў у Польшчы ў параўнанні з 2019 годам павялічылася больш як у пяць разоў — ЛатушкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў у Польшчы ў параўнанні з 2019 годам павялічылася больш як у пяць разоў — Латушка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка