Мінск 07:07

Латушка абмеркаваў з прадстаўнікамі МЗС краін ЕС прыцягненне рэжыму Лукашэнкі да адказнасці і вызваленне палітвязняў

Фота: прэс-служба НАУ

1 верасня, Позірк. Прыцягненне рэжыму Аляксандра Лукашэнкі да адказнасці за “падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны і за злачынствы супраць беларускага народа” абмеркаваў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка на двухбаковых сустрэчах у рамках форуму GLOBSEC, які праходзіць у Празе з 30 жніўня.

У прыватнасці, з дзяржаўным сакратаром па справах ЕС Швецыі Крысціянам Даніельсанам размова ішла аб пашырэнні санкцый у адказ на падтрымку Мінскам вайны Расіі супраць Украіны і рэпрэсіі ўнутры Беларусі.

Таксама абмяркоўвалася сітуацыя з дэпартацыяй з краіны беларускіх грамадзян, якія шукаюць прыстанішча.

“Паводле слоў дзяржсакратара, у Швецыі распачата ўнутранае расследаванне рашэння Міграцыйнай службы аб дэпартацыі двух грамадзян Беларусі”, — сцвярджаецца ў рэлізе.

З дзяржаўным сакратаром МЗС Германіі Томасам Багерам абмеркавана арганізацыя ў кастрычніку слуханняў у Бундэстагу аб рэалізацыі рэзалюцыі нямецкага парламента ад 8 лістапада 2023 года “За дэмакратычную Беларусь у еўрапейскай сям’і”.

Таксама абмеркаваны “далейшыя крокі па вызваленні палітычных зняволеных у Беларусі, уключаючы канфідэнцыйныя меры для далейшага садзейнічання іх вызваленню”.

Абмеркавана “магчымасць арганізацыі кансультацый па падыходах да прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць беларускага народа і Украіны”.

Таксама сустрэчы адбыліся з прадстаўнікамі знешнепалітычных ведамстваў Чэхіі і Славакіі.

Славенія будзе выдаваць беларусам праязны дакумент замежніка — АПК

31 жніўня, Позірк. Славенія гатовая выдаваць праязныя дакументы замежніка грамадзянам Беларусі, у тым ліку з пратэрмінаванымі пашпартамі, паведаміў дзяржаўны сакратар МЗС гэтай балканскай краіны Марка Стучына на сустрэчы з намеснікам кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) …

Латушка — партнёрам: Прыцягніце да адказнасці Лукашэнку, дайце нам магчымасць раскалоць эліты

30 жніўня, Позірк. Сёння на Захадзе наўрад ці нехта ў стане "дакладна агучыць, якія найбольш эфектыўныя стратэгіі супрацьдзеяння аўтакратычным лідарам у Беларусі і Расіі", заявіў намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка 30 жніўня ў Празе …
Падзяліцца: