Мінск 07:54

Ва ўзросце 86 гадоў памёр лепшы барэц вольнага стылю ў гісторыі Аляксандр Мядзведзь

Архіўнае фота: wrestlingua.com

2 верасня, Позірк. Паводле інфармацыі спартыўнага медыя “Трыбуна”, памёр трохразовы алімпійскі чэмпіён, сяміразовы чэмпіён свету барэц Аляксандр Мядзведзь.

16 верасня яму мусіла споўніцца 87 гадоў.

Будучы легендарны барэц нарадзіўся ў Белай Царкве (Кіеўская вобласць Украіны).

Мядзведзь прызнаны лепшым спартоўцам Беларусі XX стагоддзі, а таксама лепшым барцом вольнага стылю ў гісторыі; уведзены ў Залу спартыўнай славы барацьбы.

Быў віцэ-прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.

Падзяліцца: