Лукашэнка запатрабаваў хутка правесці ў Беларусі “новую навукова-тэхнічную рэвалюцыю”
2 верасня, Позірк. Цяперашняя барацьба за сусветнае тэхналагічнае лідарства, як і гонка ўзбраенняў у другой палове ХХ стагоддзя, “падвяла свет да краю прорвы”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 2 верасня на сустрэчы са студэнтамі ВНУ Віцебскай вобласці.
Паводле яго слоў, “сёння ўчорашнія інавацыі з’яўляюцца музейнымі экспанатамі”.
“Гаворка не толькі пра навуку, тэхналогіі, рэальны сектар эканомікі, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Гэта тычыцца і сацыяльнай сферы, і стасункаў паміж людзьмі. Але праблема не ў хуткасці. А ў тым, што краіны і народы ўцягнутыя ў гонку за валоданне тэхналогіямі”.
“Тэхналагічныя манапалісты ў асобе заходніх дзяржаў”, сцвярджае ён, “зробяць усё, каб не дапусціць трансферу ведаў і тэхналогій у дзяржавы, якія развіваюцца”, таму што для іх гэтыя краіны нібыта з’яўляюцца “пастаўшчыкамі працоўнай сілы і рынкі збыту”. “Нешта падобнае на неакаланіялізм у чыстым выглядзе”, — заявіў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, многія тэхналогіі зараджаліся ў ЗША, што зрабіла іх паспяховымі, аднак “дасягнута гэта было за кошт друкавання грошай”.
“Яны могуць укінуць у развіццё любыя грошы, — сказаў Лукашэнка. — Яны дасягнулі за кошт гэтага пэўных рэсурсаў. Яны, як пыласос, з усяго свету выцягвалі найлепшыя розумы, плацілі ім добрыя грошы, і яны развівалі гэтыя тэхналогіі”.
Паводле яго слоў, у ЗША нават “атрымалася нахіліць і прынізіць Германію з яе наймагутнай эканомікай”. “Ужо прадпрыемствы, якія працавалі ў Германіі, пайшлі натоўпам у ЗША, таму што яны стварылі там добрыя ўмовы. І таму што яны пасля Другой сусветнай вайны сталі шмат у чым манапалісты і магутнай дзяржавай — за наш кошт. За наш кошт яны вырабляюць амаль траціну сусветнага багацця. І пакуль долар яны манапалізавалі і друкуюць, да таго часу яны будуць перадавымі”, — лічыць Лукашэнка.
Увядзенне “незаконных санкцый”, а таксама “розныя рэстрыкцыі, росквіт шавіністычных, нацыяналістычных і іншых разбуральных ідэалогій на Захадзе” ён лічыць “звёнамі аднаго ланцуга”, якія падпарадкаваныя адзінай мэце — “усімі сіламі захаваць светапарадак, заснаваны на іх правілах”.
“Правілах, якія забяспечваюць ім сытае жыццё найперш за наш з вамі кошт і іншых краін, якія развіваюцца, — сцвярджае Лукашэнка. — І нас уцягваюць у гэтае супрацьстаянне. Пакуль у сферах эканомікі, навукі і тэхналогій. Але мэта — ператварыць Беларусь у яшчэ адну гарачую кропку на мапе свету”.
У сувязі з гэтым ён паставіў задачу: “У паскораным фармаце правесці новую навукова-тэхнічную рэвалюцыю, пакуль нас не ўцягнулі ў гэтае ваеннае супрацьстаянне”.
Толькі ў такіх умовах, лічыць Лукашэнка, з’явіцца шанц захавацца як дзяржава і не дапусціць вялікай вайны ў Беларусі.
За апошнія гады дэмакратычныя краіны ўвялі ў дачыненні да Беларусі мноства абмежавальных мер. Санкцыі ўводзіліся за фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе і жорсткае задушэнне пратэстаў, якія пачаліся пасля іх, прымусовую пасадку самалёта Ryanair, штучна створаны міграцыйны крызіс на мяжы з краінамі ЕС, дапамогу Расіі ў ваеннай агрэсіі супраць Украіны.
Чыноўнікі неаднаразова заяўлялі, што абмежаванні не змаглі аслабіць Беларусь. У той самы час праваабаронцы рэгулярна фіксуюць выракі паводле арт. 361 КК (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), які прадугледжвае пакаранне да 12 гадоў пазбаўлення волі.
- ГрамадстваРоўнасць у дзяржаве і грамадстве пачынаецца з роўнасці ў сям'і — ініцыятыва "Гэта Окей"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДэмсілы абмеркавалі з нямецкімі дэпутатамі непрызнанне выбараў-2025, дапамогу беларусамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаСельгасвытворчасць у гадавым вымярэнні вырасла на 5,1% — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС спынілі больш за 33 тыс. спробаў нелегальнага пранікнення з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ Беларусі працягваюць павялічвацца сярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12–14 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка