Мінск 20:01

У Гомельскай вобласці на 3–5 верасня абвешчана надзвычайная пажарная небяспека

Ілюстрацыйнае фота: Sardar Faizan / unsplash.com

3 верасня, Позірк. На большай частцы Гомельскай вобласці на 3–5 верасня абвешчана надзвычайная пажарная небяспека, паведамляе прэс-служба МНС.

Адзначаецца, што 3 верасня ў дзённы час па поўдні краіны тэмпература паветра дасягне 30–31 градуса.

Міністэрства папярэджвае пра магчымасць адключэння электраэнергіі праз перагрэў трансфарматарнага абсталявання; узнікнення ачагоў прыродных пажараў і распаўсюду агню на населеныя пункты, лініі электраперадачы і сувязі; дэфармацыі асфальту і павелічэння колькасці аварый; пра рызыку росту захваральнасці на інфекцыйныя і паразітарныя захворванні, абвастрэння сардэчна-сасудзістых хвароб, цеплавых удараў.

У цэлым па краіне тэмпература паветра складзе ад 26 да 31 градуса, пераважна без ападкаў.

Падзяліцца: