Меркаванаму віноўніку аварыі пад Брэстам пагражае да 8 гадоў зняволення
3 верасня, Позірк. Узяты пад варту 43-гадовы жыхар Брэста, па чыёй віне, як мяркуецца, адбылася аварыя, у якой пацярпелі ў тым ліку дзеці, вынікае з інфармацыі прэс-службы Следчага камітэта.
Паводле звестак следства, увечары 29 жніўня мужчына за рулём аўтамабіля “Таёта” рухаўся па аўтадарозе H-133 (Брэст — Гайкоўка) у бок абласнога цэнтра. У салоне таксама быў 67-гадовы пасажыр. У пэўны момант “Таёта” выехала на сустрэчную паласу і сутыкнулася з аўтамабілем “Фальксваген”, у якім акрамя кіроўцы былі пасажыры — дзеці (1 і 10 гадоў).
Усе пяцёра атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, напрыклад, пасажыр “Таёты” — цяжкія цялесныя пашкоджанні.
Паводле інфармацыі СК, 43-гадовы кіроўца “не меў права кіравання транспартным сродкам” і ў момант аварыі быў нецвярозы.
Следчае ўпраўленне УСК па Брэсцкай вобласці ўзбудзіла ў дачыненні да яго крымінальную справу паводле ч. 4 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, што пацягнула з неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання). Максімальнае пакаранне — 8 гадоў пазбаўлення волі.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка