Мінск 17:22

Затрыманы кіроўца, які падазраецца ў смяротным наездзе ў ноч на 3 верасня ў Мінску

3 верасня, Позірк. Пра затрыманне і ўзбуджэнне крымінальнай справы ў дачыненні да кіроўцы, які падазраецца ў смяротным наездзе ў ноч на 3 верасня ў Мінску, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Паводле інфармацыі следства, 43-гадовы кіроўца аўтамабіля “Мазда”, які ехаў па вул. Ванеева, збіў мужчыну, што пераходзіў дарогу на забараняльны сігнал святлафора. Пешаход атрымаў несумяшчальныя з жыццём траўмы.

“Вінаваты ў аварыі хацеў уцячы, аднак яго стаў пераследваць кіроўца таксі, які і паведаміў пра здарэнне ў міліцыю, — гаворыцца ў паведамленні. — Са слоў падазраванага, ён спалохаўся і з’ехаў, але пасля размовы са сведкам, выпіў і вярнуўся ўжо пешшу да месца трагедыі”.

Гэтая версія правяраецца ў рамках папярэдняга следства.

Меркаванаму віноўніку аварыі пад Брэстам пагражае да 8 гадоў зняволення

3 верасня, Позірк. Узяты пад варту 43-гадовы жыхар Брэста, па чыёй віне, як мяркуецца, адбылася аварыя, у якой пацярпелі ў тым ліку дзеці, вынікае з інфармацыі прэс-службы Следчага камітэта. Паводле звестак следства, увечары 29 жніўня мужчына за рулём аўтамабіля "Таёта" рухаўся па …
Падзяліцца: