Мінск 19:20

У “спіс экстрэмістаў” дададзена яшчэ 22 чалавекі, у тым ліку сем палітвязняў

Ілюстрацыйнае фота: Ron Dyar / unsplash.com

3 верасня, Позірк. У пералік “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, 30 жніўня дададзена яшчэ 22 чалавекі. Цяпер у дакуменце, апублікаваным на сайце Міністэрства ўнутраных спраў, 4.375 пазіцый.

Усе ўнесеныя ў абноўлены спіс людзі асуджаныя паводле артыкулаў, якія ўлады выкарыстоўваюць для палітычнага пераследу, аднак толькі сямі з іх праваабарончая супольнасць надала статус палітвязня. Гэта Андрэй Цімонін (2 гады пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 342 КК), Антон Пугач (1,5 года зняволення паводле ч. 1 арт. 368 і арт. 369), Антон Казельскі (ч. 1 арт. 130, ч. 3 арт. 361, тэрмін невядомы), Вадзім Рушкевіч (3 гады пазбаўлення волі, ч. 1 арт. 342, ч. 3 арт. 361), Дзмітрый Цікуноў (2,5 года зняволення, ч. 1 арт. 130, ч. 3 арт. 361), Дар’я Хмяльніцкая (5,5 года зняволення, ч. 1 арт. 342, ч. 2 арт. 3613) і Алена Дземянчук (3 гады пазбаўлення волі, ч. 1 і 2 арт. 3614).

Астатнія асобы, унесеныя ў пералік:

  • Дзяніс Макаранка — ч. 1 арт. 342;
  • Сяргей Котаў — ч. 1 арт. 342;
  • Дзяніс Котаў — ч. 1 арт. 342;
  • Святлана Котава — ч. 1 арт. 342;
  • Валерый Іўчын — ч. 1 арт. 342;
  • Міхаіл Пішчала — ч. 1 арт. 342;
  • Юрый Марозаў — ч. 1 арт. 342;
  • Дар’я Марозава — ч. 1 арт. 342;
  • Глеб Нікановіч — ч. 1 арт. 342;
  • Андрэй Мартышоў — ч. 3 арт. 361;
  • Уладзімір Івашкевіч — арт. 369;
  • Наталля Крэміс — ч. 1 арт. 3614;
  • Сяргей Навумаў — ч. 1 арт. 368, ч. 1 арт. 130;
  • Наталля Харытонава-Крыжэвіч — ч. 1 і 2 арт. 3614;
  • Ілона Рудзеня — арт. 188, ч. 3 арт. 2031, арт. 364, арт. 369, ч. 1 і 2 арт. 3614.

Фінансавыя аперацыі асоб, уключаных у “спіс экстрэмістаў”, кантралююцца “з мэтай прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці”.

Даведка “Позірку”:

  • ч. 1 арт. 130 — наўмысныя дзеянні, скіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы паводле прыкметы расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці;
  • арт. 188 — паклёп;
  • ч. 3 арт. 2031 — наўмысныя незаконныя збор, перадача або распаўсюд інфармацыі пра прыватнае жыццё і (або) персанальныя звесткі іншай асобы без яе згоды, якія пацягнулі прычыненне істотнай шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам грамадзяніна, здзейсненыя ў дачыненні да асобы або яе блізкіх у сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці або выкананнем грамадскага абавязку;
  • ч. 1 арт. 342 — арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаюцца з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, або актыўны ўдзел у такіх дзеяннях пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства;
  • ч. 3 арт. 361 — публічныя заклікі да захопу дзяржулады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу Беларусі, здрады дзяржаве, здзяйснення акта тэрарызму ці дыверсіі, ажыццяўлення дзеянняў, скіраваных на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі, іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы Беларусі, у тым ліку на прымяненне мер абмежавальнага характару (санкцый); заклікі да замежнай дзяржавы, замежнай ці міжнароднай арганізацыі зрабіць дзеянні, скіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі, здзейсненыя праз СМІ, інтэрнэт або службовай асобай;
  • ч. 2 арт. 3613 — вярбоўка, навучанне, іншая падрыхтоўка або выкарыстанне грамадзян Беларусі або асоб, якія пастаянна пражываюць у Беларусі, асоб без грамадзянства для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні аднаго з супрацьлеглых бакоў, ва ўзброеных канфліктах, ваенных дзеяннях, а таксама фінансаванне або іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці;
  • ч. 1 арт. 3614 — вярбоўка, іншае ўцягванне асобы ў экстрэмісцкую дзейнасць, навучанне, а роўна іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
  • ч. 2 арт. 3614 — вярбоўка, іншае ўцягненне асобы ў экстрэмісцкую дзейнасць, навучанне, а роўна іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці — паўторна, групай асоб па папярэдняй змове або службовай асобай з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў;
  • арт. 364 — гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў або яго блізкіх у мэтах перашкоды яго законнай дзейнасці або прымусу да змянення характару гэтай дзейнасці або з помсты за выкананне службовай дзейнасці;
  • ч. 1 арт. 368 — публічная абраза прэзідэнта Беларусі;
  • арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады або яго блізкіх у сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, здзейсненая ў публічным выступе, друкаваным ці публічна дэманстраваным творы, СМІ, інтэрнэце.
Падзяліцца: