Мінск 22:40

Расійскі апазіцыянер Кара-Мурза і Шольц абмеркавалі тэму палітвязняў у Беларусі

Уладзімір Кара-Мурза (злева) і Олаф Шольц
Фота: акаўнт Олафа Шольца ў "Х"

3 верасня, Позірк. Тэму палітвязняў у Беларусі абмеркавалі 3 верасня ў Берліне Уладзімір Кара-Мурза і канцлер ФРГ Олаф Шольц, вынікае з паведамлення расійскага апазіцыйнага дзеяча ў “Х” (“Твітары”).

“Важная, падрабязная і адкрытая размова з канцлерам Германіі Олафам Шольцам. Аб Украіне, аб Расіі (сённяшняй і той, што будзе), аб нашай агульнай Еўропе. І пра палітвязняў, якіх трэба выцягваць з турмаў Расіі і Беларусі”, — напісаў Кара-Мурза.

Ён падзякаваў Шольцу “за абмен, які выратаваў 16 чалавечых жыццяў”.

У рамках “вялікага абмену” зняволенымі, праведзенага 1 жніўня Расіяй, Германіяй і ЗША пры ўдзеле Беларусі, былі вызвалены 42-гадовы Кара-Мурза, які адбываў 25-гадовы тэрмін, і 31-гадовы немец Рыка Крыгер, прыгавораны ў Беларусі да пакарання смерцю па абвінавачанні ў арганізацыі дыверсіі на чыгуначнай станцыі Азярышча пад Мінскам.

Гл. таксама:

Ціханоўская: Абмен зняволенымі паміж ЗША і Расіяй — важны прэцэдэнт, які дапаможа ў вызваленні беларусаў у будучыні

Урад ФРГ “не раскрывае змест канфідэнцыйных перагавораў” аб вызваленні Калеснікавай і іншых палітвязняў

Нямецкі дэпутат заклікаў дапусціць да Калеснікавай прадстаўнікоў Міжнароднага Чырвонага Крыжа, сям’ю і адваката

Падзяліцца: