Беларускія вайскоўцы адправіліся на першыя з трох запланаваных восенню вучэнняў па лініі АДКБ
4 верасня, Позірк. Беларускі воінскі кантынгент адбыў у Кыргызстан на вучэнні ў рамках Арганізацыі дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), паведаміла 4 верасня абароннае ведамства.
Адзначаецца, што ваеннаслужачыя возьмуць удзел у камандна-штабных вучэннях з Калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання (КСАР) АДКБ “Узаемадзеянне-2024”, спецыяльных вучэннях з сіламі і сродкамі разведкі “Пошук-2024”, вучэннях з сіламі і сродкамі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння войскаў (калектыўных сіл) АДКБ “Эшалон-2024”.
Манеўры пройдуць на палігоне навучальнага цэнтра “Эдэльвейс” Узброеных сіл Кыргызстана. У іх возьмуць удзел кантынгенты ад узброеных сіл, міністэрстваў унутраных спраў і МНС дзяржаў — членаў АДКБ, а таксама аператыўныя групы Сакратарыята і Аб’яднанага штаба АДКБ.
Мінабароны Беларусі паведамляе, што падчас вучэнняў будуць адпрацаваныя “задачы з укараненнем новых тактычных прыёмаў і вопыту баявых дзеянняў”. “Кіруе беларускай групоўкай на ўсіх этапах вучэнняў першы намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Андрэй Маціевіч”, — адзначыла ведамства.
29 жніўня начальнік Аб’яднанага штаба блока Андрэй Сердзюкоў анансаваў на брыфінгу правядзенне восенню гэтага года трох асноўных сумесных мерапрыемстваў АДКБ. У першай палове верасня ў Кыргызстане пройдуць згаданыя вучэнні з Калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання АДКБ “Узаемадзеянне-2024”. На пачатку кастрычніка ў Казахстане плануецца правесці манеўры з міратворчымі сіламі блока “Непарушнае брацтва-2024”. У сярэдзіне кастрычніка ў Таджыкістане намечана правесці вучэнні “Рубеж-2024” з падраздзяленнямі Калектыўных сіл хуткага разгортвання цэнтральнаазіяцкага рэгіёну.
Спланаваныя мерапрыемствы, заявіў Сердзюкоў, “скіраваныя на абарону на калектыўнай аснове незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту дзяржаў — членаў арганізацыі”, “цалкам адпавядаюць міжнародным нормам і не накіраваны супраць іншых краін”. Назіраць за вучэннямі ў Кыргызстане, паводле яго слоў, запрошаны прадстаўнікі трэціх краін: Алжыра, Егіпта, Індыі, Ірана, Кітая, Манголіі, Пакістана, Саудаўскай Аравіі, Узбекістана, а таксама сакратарыятаў ААН і ШАС, Выканкама і Антытэрарыстычнага цэнтра.
Да трох згаданых вучэнняў плануецца прыцягнуць больш за 5 тыс. чалавек і больш за 900 адзінак узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі.
Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы — ваенна-палітычны блок, мэтамі якога заяўлены “ўмацаванне міру, міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі і стабільнасці, абарона на калектыўнай аснове незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту дзяржаў-членаў”. У яго ўваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан.
Улады Арменіі замарозілі ўдзел краіны ў АДКБ і загаварылі аб магчымым выхадзе з блока. Ерэван абвінаваціў арганізацыю ў бяздзейнасці падчас карабахскага канфлікту з Азербайджанам, а асобных членаў — у тым, што яны “планавалі вайну” супраць Арменіі разам з Баку. Акрамя таго, армянскі прэм’ер-міністр Нікол Пашынян заявіў, што ні ён, ні які-небудзь іншы афіцыйны прадстаўнік краіны не паедзе ў Беларусь, пакуль ва ўладзе ў Менску знаходзіцца Лукашэнка — з-за заяваў апошняга аб згаданым канфлікце на сустрэчы з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым ў сярэдзіне траўня.
- ПалітыкаВынікі-2024. Рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і атакі на журналістаў у Беларусі ў другой палове года ўзмацніліся — МЗС ГерманііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаПапулярнасць беларускага бязвізу ў жыхароў суседніх краін ЕС за год знізілася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБольшасць дырэктараў пакуль не чакае змены эканамічнага становішча прадпрыемстваў — МінэканомікіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню з пачатку лютага Польшча не зафіксавала спробаў незаконнай міграцыі з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2024 годзе экспартавана 1 млн кубаметраў піламатэрыялаў — кіраўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаНа долю 0,4% індывідуальных прадпрымальнікаў прыпадае палова ўсіх падатковых плацяжоў ІП у бюджэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+