Мінск 21:03

Падпісаннем “пашпартнага ўказа” рэжыму не ўдалося дасягнуць адчувальнага выніку — Латушка

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

4 верасня, Позірк. Першапрычынай праблем беларусаў з дакументамі за мяжой з’яўляюцца незаконныя дзеянні рэжыму. Такое меркаванне выказаў “Позірку” намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання (НАУ) Павел Латушка ў каментары з нагоды першай гадавіны выхаду ўказа № 278 ад 4 верасня 2023 года “Аб парадку выдачы дакументаў і ажыццяўлення дзеянняў”.

У ліку іншага беларускія грамадзяне, якія знаходзяцца за мяжой, пазбавіліся магчымасці абменьваць, а таксама аднаразова падаўжаць тэрмін дзеяння пашпарта ў замежных установах.

Як адзначыў Латушка, “была нявызначанасць, у грамадзян узнікла мноства праблем у першы час пасля прыняцця парушаючага базавыя прынцыпы забеспячэння правоў грамадзян Беларусі з боку дзяржавы рашэння аб адмове амбасадамі і консульствамі Беларусі за мяжой у замене і выдачы пашпартоў”. “Але крок за крокам дзякуючы дзеянням АПК, народных амбасадаў Беларусі, розных ініцыятыў сітуацыя ў пэўнай ступені стабілізавалася”, — лічыць палітык.

“Аднак гэта не азначае, што праблема вырашаная, — падкрэсліў ён. — Практычна ўсе двухбаковыя сустрэчы прадстаўнікоў інстытутаў дэмсіл былі прысвечаныя вырашэнню гэтай праблемы, якая застаецца і далей у фокусе прыярытэтнай увагі”.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: