Мінск 19:49

Ціханоўская заклікала працягваць міжнародны ціск для вызвалення ўсіх палітвязняў

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

4 верасня, Позірк. “Я радая, што яшчэ 30 палітычных зняволеных у Беларусі было памілавана”, — напісала на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы “Х” (“Твітар”) беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.

Яна падкрэсліла, што ўсе гэтыя людзі невінаватыя.

“Аднак рэпрэсіі працягваюць узмацняцца, і больш за 1.400 чалавек застаюцца ў зняволенні па палітычных матывах. Нам неабходны пастаянны міжнародны ціск, каб дабіцца свабоды для ўсіх іх”, — лічыць палітык.

Пра тое, што Лукашэнка памілаваў 7 жанчын і 23 мужчын, якія былі асуджаныя “за злачынствы пратэстнай накіраванасці”, стала вядома 4 верасня.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, зараз палітвязнямі прызнаны 1.371 чалавек. У рэальнасці іх значна больш.

Падзяліцца: