Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ пяць чалавек
5 верасня, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць 4 верасня прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ пяць чалавек, вынікае з сумеснай заявы на сайце цэнтра “Вясна”.
Чацвёра з іх асуджаныя паводле арт. 368 КК (абраза прэзідэнта): Афанасій Афанасенкаў, Уладзімір Дзямбіцкі, Яўген Велясік (тэрмін пазбаўлення волі ўсіх траіх невядомы), Яўген Блінкоў (два гады пазбаўлення волі).
Наталля Сцёпіна, якая трапіла ў спіс, прыгаворана да двух гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 367 КК (паклёп у дачыненні да прэзідэнта).
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць іх і іншых палітвязняў, а таксама спыніць рэпрэсіі.
Апроч “Вясны” заяву падпісалі “Прававая ініцыятыва”, Беларускі дом правоў чалавека ім. Барыса Звозскава, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Lawtrend.
На гэты момант праваабаронцы прызнаюць палітвязнямі 1.370 чалавек. Пры гэтым людзей, падвергнутых у той ці іншай форме рэпрэсіям, значна больш.
Аляксандр Лукашэнка памілаваў 4 верасня 30 чалавек (7 жанчын і 23 мужчын), якія былі асуджаныя “за злачынствы пратэстнай накіраванасці”.
“Я рада, што яшчэ 30 палітычных зняволеных у Беларусі было памілавана”, — напісала на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы “Х” (“Твітэр”) беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, падкрэсліўшы, што “ўсе гэтыя людзі невінаватыя”.
“Аднак рэпрэсіі працягваюць узмацняцца, і больш за 1.400 чалавек застаюцца ў зняволенні па палітычных матывах. Нам неабходны пастаянны міжнародны ціск, каб дабіцца свабоды для ўсіх іх”, — лічыць палітык.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка