Беларусь пачала “сур’ёзную супрацу” з рэгіёнамі КНР — Лукашэнка
5 верасня, Позірк. Пра пачатак “сур’ёзнай супрацы” Беларусі з кітайскімі рэгіёнамі заявіў Аляксандр Лукашэнка 5 верасня ў Мінску на сустрэчы з амбасадарам КНР Се Сяоюнам, які завяршае сваю дыпламатычную місію.
“Мы вельмі сур’ёзную ўвагу надалі візіту вашага прэм’ер-міністра ў Беларусь — Лі Цяна. Мы задаволеныя гэтым візітам”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Паводле яго слоў, цяпер ідзе актыўная праца ва ўрадзе па пытаннях развіцця стасункаў, а таксама па пытаннях і праблемах, якія “былі абазначаныя падчас візіту прэм’ер-міністра” ў Мінск.
“Новая тэма ў нас з’явілася, — адзначыў ён. — Вельмі добра развіваецца з падачы [старшыні КНР] Сі Цзіньпіна. Ён некалі на сустрэчы звярнуў маю ўвагу на рэгіёны. Таму што, кажа, у нас некаторыя рэгіёны — гэта больш, чым асобныя дзяржавы ў свеце. І па насельніцтве, і па ВУП. Трыльёны долараў”.
Лукашэнка выказаў зацікаўленасць у тым, каб гэтая супраца была такой жа, “як гэта адбываецца ў міжрэгіянальным узаемадзеянні з Расіяй”.
Візіт Лі Цяна ў Беларусь праходзіў 22–23 жніўня. На сустрэчы з ім Лукашэнка прапанаваў вызначыць “стрыжневай задачай” да 2030 года “рэалізацыю вялікай прыходу кітайскіх тэхналогій” у Беларусь.
За 17 гадоў у Беларусі з дапамогай Кітая рэалізавана 27 стратэгічных прамысловых праектаў больш як на 5 млрд долараў, адзначыў ён.
Паводле сцвярджэння Лукашэнкі, цяпер “у актыўнай прапрацоўцы з кітайскімі партнёрамі 15 новых інвестпраектаў стратэгічнага ўзроўню на суму да 3 млрд долараў”.
Ён анансаваў падпісанне беларуска-кітайскага пагаднення аб стварэнні зоны свабоднага гандлю паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый, заявіўшы, што “Беларусь — першая краіна ў Еўразійскім эканамічным саюзе, з якой Кітай заключае такую дамову”.
Летась Лукашэнка двойчы наведваў Кітай і сустракаўся з кіраўніком КНР. Першы візіт адбыўся 28 лютага — 2 сакавіка, другі — 3–4 снежня. Абодва разы абмяркоўваўся шырокі спектр пытанняў, у тым ліку звязаных з эканомікай, міжнароднымі стасункамі.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка