Менеджар EPAM Дзіяна Завадская выйшла на волю на падставе памілавання
5 верасня, Позірк. На свабоду на падставе памілавання выйшла 34-гадовая жыхарка Брэста, менеджар вядомай кампаніі EPAM Дзіяна Завадская, паведамляе “Медыязона”.
Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтру “Вясна”, Завадскую вызвалілі 4 верасня.
Жанчыну затрымалі 15 жніўня 2023 года пасля вяртання ў Беларусь з Грузіі. Брэсцкі абласны суд (Мікалай Сянько) пачаў разглядаць яе справу сёлета 26 лютага. Па выніках разбіральніцтва яна была прызнаная вінаватай паводле арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) і арт. 3613 КК (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу) Крымінальнага кодэкса і прыгавораная да пазбаўлення волі. Праваабаронцам невядома, на які тэрмін. Завадская была прызнаная палітвязнем.
10 траўня МУС унесла жанчыну ў “спіс экстрэмістаў”.
7 жанчын і 23 мужчыны, “асуджаныя за злачынствы пратэстнай накіраванасці”, памілаваныя на падставе указа № 343, паведаміла 4 верасня прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі. Было заяўлена, што большасць з іх — бацькі непаўналетніх і малалетніх дзяцей.
З заявы генпракурора Андрэя Шведа вынікала, што гаворка пра асоб, пазбаўленых свабоды за каментарыі ў інтэрнэце.
У той жа дзень стала вядома, што на волю на падставе памілавання выйшла палітвязня актывістка руху “Маці-328” Марына Кісялевіч.
16 жніўня Лукашэнка таксама падпісаў указ аб памілаванні 30 асоб, асуджаных за злачынствы “пратэстнай накіраванасці”. Сярод памілаваных 14 жанчын і 16 мужчын, “некаторыя з іх маюць сур’ёзныя захворванні”, “ёсць асобы пенсійнага ўзросту”, гаварылася ў паведамленні яго прэс-службы.
Праваабаронцам было вядома пра 25 палітвязняў, якія выйшлі на волю на падставе памілавання ў рамках жнівеньскага ўказа. Названыя імёны 15 з іх: Ксенія Луцкіна, Ірына Санкоўская, Васіль Бераснёў, Наталля Пятровіч, Вольга Новікава, Ала Зуева, Вольга Страбоўская, Кацярына Леў, Тамара Каравай, Святлана Палуэктава, Яўген Чуміла, Павел Кучынскі, Руслан Красаў, Аляксандр Галуза, Алег Зыкун.
На пачатку ліпеня праваабаронцы паведамлялі пра выхад 18 палітвязняў пасля заявы Лукашэнкі пра вызваленне яго “вельмі цяжкахворых” апанентаў.
Старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала паведаміў, што пасля згаданай заявы было вызвалена 14 чалавек. Сярод іх анкахворы Рыгор Кастусёў, а таксама Дар’я Лосік, Тамара Астрэйка, Святлана Лупач, Кацярына Мадзянкова і Паліна Палавінка.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, зараз палітвязнямі ў Беларусі прызнана 1.373 чалавекі. У рэальнасці людзей, якія зазналі рэпрэсіі ў той ці іншай форме, значна больш.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка