Мінск 05:54

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за жнівень выраслі на 1,94% — да 8,7 млрд долараў

Ілюстрацыйнае фота: pixabay.com

6 верасня, Позірк. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі (ЗВР) на 1 верасня склалі 8 млрд 697,1 млн долараў, павялічыўшыся за месяц на 165,1 млн (+1,94%), вынікае з папярэдніх даных Нацыянальнага банка.

Паводле даных рэгулятара, аб’ём ЗВР у манетарным золаце вырас на 150,6 млн долараў (4 млрд 363,9 млн), кошт рэзерваў па спецыяльных правах запазычання (СДР) — на 13,7 млн (1 млрд 389,4 млн), актывы у замежнай валюце — на 0,8 млн (2 млрд 943,7 млн).

Рэзервовая пазіцыя ў МВФ і іншыя актывы засталіся ранейшымі — 0,03 млн і 0,1 млн долараў адпаведна.

У студзені золатавалютныя рэзервы скараціліся на 33,9 млн долараў (-0,4%), у лютым выраслі на 125,1 млн (+1,5%), у сакавіку — на 133,9 млн (+1,6%), у красавіку — на 89 млн (+1,1%), у траўні зменшыліся на 30,1 млн (-0,4%), у чэрвені — на 52,9 млн (-0,6%), у ліпені павялічыліся на 173,5 млн (+2,08%).

На 1 студзеня 2023 года ЗВР складалі 7 млрд 929,5 млн долараў, 1 лютага — 8 млрд 142,8 млн, 1 сакавіка — 7 млрд 769,5 млн, 1 красавіка — 8 млрд 98,6 млн, 1 траўня — 7 млрд 968,2 млн, 1 чэрвеня — 7 млрд 872,1 млн, 1 ліпеня — 7 млрд 791,5 млн, 1 жніўня — 7 млрд 973,5 млн, 1 верасня — 7 млрд 991,2 млн, 1 кастрычніка — 7 млрд 925 млн, 1 лістапада — 8 млрд 147,1 млн, 1 снежня — 8 млрд 255,6 млн.

Згодна з найважнейшымі прагнознымі (дэ-факта планавымі) параметрамі развіцця краіны на 2024 год, міжнародныя рэзервовыя актывы на канец года павінны скласці не менш як 6 млрд долараў.

Падзяліцца: