Праваабаронцы прызналі былымі палітвязнямі яшчэ 19 чалавек
6 верасня, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала былымі палітвязнямі яшчэ 19 чалавек.
Згодна з сумеснай заявай, адпаведны статус атрымалі Уладзіслаў Фёдараў, Надзея Пташынская, Дзяніс Котаў, Святлана Котава, Валерый Іўчын, Міхаіл Пішчала, Андрэй Сямчук, Таццяна Палонская, Аляксей Палюховіч, Наталля Харытонава-Крыжэвіч, Андрэй Савін, Рамуальда Дэкола, Павел Цімашэнка, Уладзімір Матырка, Таццяна Мініна, Ганна Мароз, Сяргей Мыц, Валерый Нямкевіч, Ігар Несцяровіч.
Праваабаронцы расцэньваюць пераслед гэтых асоб як “палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў, права на асацыяцыю і свабоды выказвання свайго меркавання ў дачыненні да абвешчаных вынікаў выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншых грамадска значных падзей”.
Аўтары дакумента патрабуюць перагледзець крымінальныя справы ў дачыненні да пералічаных грамадзян і адмяніць вынесеныя выракі, цалкам рэабілітаваць былых палітвязняў, пакрыўшы ім усю шкоду, прычыненую адвольным асуджэннем і пазбаўленнем волі.
Апрача “Вясны” заяву падпісалі Беларускі ПЭН, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, “Прававая ініцыятыва”, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Lawtrend.
Праваабарончая супольнасць пачала надаваць статус былых палітвязняў людзям, якія яго не мелі падчас знаходжання ў няволі, увосень 2023 года. 18 верасня такімі прызналі 150 чалавек, 25 кастрычніка — 39, 17 студзеня 2024 года — 14, 24 студзеня — 9, 28 лютага — 22, 22 сакавіка — 20, 28 сакавіка — 46, 3 траўня — 26, 3 чэрвеня — 29, 24 чэрвеня — 22, 13 жніўня — 22. Такім чынам, іх агульная колькасць дасягнула 421.
На 6 верасня ў Беларусі 1.370 чалавек, якіх праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі. Рэальная колькасць людзей, якія зазналі рэпрэсіі у той ці іншай форме, значна большая.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаВынікі-2024. Рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і атакі на журналістаў у Беларусі ў другой палове года ўзмацніліся — МЗС ГерманііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаПапулярнасць беларускага бязвізу ў жыхароў суседніх краін ЕС за год знізілася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБольшасць дырэктараў пакуль не чакае змены эканамічнага становішча прадпрыемстваў — МінэканомікіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню з пачатку лютага Польшча не зафіксавала спробаў незаконнай міграцыі з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2024 годзе экспартавана 1 млн кубаметраў піламатэрыялаў — кіраўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка