“Умацаванне моцы” танкавых падраздзяленняў будзе працягнутае — Хрэнін
6 верасня, Позірк. Аб працэсе аснашчэння механізаваных злучэнняў і танкавых воінскіх часцей новымі і мадэрнізаванымі ўзорамі бранятанкавай тэхнікі заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін 6 верасня на ўрачыстым сходзе да Дня танкістаў.
“Толькі на працягу некалькіх апошніх месяцаў на ўзбраенне беларускай арміі паступілі 10 новых БТР-82А, 10 спецыяльных транспартных сродкаў “Тыгр”, — цытуе міністра прэс-служба ведамства.
Важкі ўклад у падтрыманне абараназдольнасці краіны, паводле яго слоў, уносяць айчынныя прадпрыемствы абаронна-прамысловага комплексу.
“Цяпер на магутнасцях 140-га рамонтнага завода (размяшчаецца ў Барысаве, Менская вобласць, — “Позірк”.) праводзіцца капітальны рамонт і мадэрнізацыя больш за 100 адзінак бранятанкавага ўзбраення і тэхнікі, у тым ліку 30 танкаў Т-72 да ўзроўню Т-72БМ2, — заявіў Хрэнін. — Пры мадэрнізацыі выкарыстоўваюцца апошнія дасягненні ў галіне сістэм кіравання агнём і абароны ад сучасных сродкаў паражэння”.
Ён падкрэсліў, што “ўмацаванне моцы” танкавых падраздзяленняў, “несумненна, будзе працягнута”.
25 красавіка на Усебеларускім народным сходзе Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў краіне дастаткова ўзбраення, хоць Беларусь сама і не вырабляе многія яго віды — самалёты, сістэмы СПА, танкі.
“Расіяне як нашы самыя блізкія саюзнікі і зацікаўленыя ў стабільнасці ў нашай краіне людзі нам пастаўляюць па нашых саюзных дамоўленасцях. Сёння мы маем і СПА, і самалёты, і верталёты. Артылерыі, танкаў у нас дастаткова”, — заявіў прамоўца.
Віншуючы танкістаў у 2023 годзе з прафесійным святам, Лукашэнка падкрэсліў “значнасць танкавых і механізаваных войскаў”, якую “цяжка пераацаніць у сучасных узброеных канфліктах”.
Дзень танкістаў адзначаецца ў Беларусі штогод у другую нядзелю верасня.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў парламенце Нарвегіі заклікала змагацца за беларускіх палітвязняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка"Белпошта" плануе запусціць свой маркетплейс у 2025 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка