Максімальны ўзровень пажарнай небяспекі па паўднёвым усходзе Беларусі абвешчаны на 10 верасня
7 верасня, Позірк. Папярэджанне пра максімальны ўзровень пажарнай небяспекі ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях, абвешчанае Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях на 7–9 верасня, цяпер распаўсюджваецца і на 10 верасня.
У гэты дзень, паводле інфармацыі ведамства, магчымае ўзнікненне пажараў у прыродных экасістэмах. Жыхарам краіны рэкамендавана сярод іншага не хадзіць у лясы, не разводзіць вогнішчы і не спальваць смецце на садовых участках і лецішчах побач з лясамі.
Чакаецца, што практычна па ўсёй Беларусі дзённая тэмпература паветра 10 верасня складзе 23–28 градусаў цяпла (Віцебская вобласць — 23–27 градусаў, Мінск — 24–26 градусаў).
Раней МНС папярэдзіла, што 7–9 верасня ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях могуць узнікнуць пажары ў прыродных экасістэмах з распаўсюдам агню на населеныя пункты, лініі электраперадачы і сувязі.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка