НАУ перадало ў МУС Польшчы матэрыялы для ўвядзення новых санкцый супраць датычных да міграцыйнага крызісу
8 верасня, Позірк. Народнае антыкрызіснае ўпраўленне (НАУ) перадало ў Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы матэрыялы для ўвядзення новых персанальных санкцый супраць датычных да міграцыйнага крызісу на мяжы, паведамляе ягоная прэс-служба.
“Фактычнае ажыццяўленне незаконнага перасячэння мігрантамі дзяржаўнай мяжы адбываецца пад кіраўніцтвам вышэйшых службовых асоб Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь, падпарадкаваных асабіста Лукашэнку”, — гаворыцца ў рэлізе.
Таксама перададзены “адпаведныя дадзеныя на прапагандыстаў рэжыму Лукашэнкі, якія ажыццяўляюць інфармацыйнае суправаджэнне гэтай “гібрыднай агрэсіі”.
Усяго ў спісе “20 сілавікоў і 26 прапагандыстаў”.
Раней НАУ “ужо ініцыявала і дабілася ўнясення ў санкцыйны спіс ЕС і нацыянальны санкцыйны спіс Польшчы кіраўніцтва ДПК Беларусі і прапагандыстаў, якія маюць дачыненне да падрыхтоўкі незаконнай міграцыі на тэрыторыю Польшчы”, падкрэсліваецца ў паведамленні.
За шэсць дзён верасня Літва спыніла 59 спроб мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз звестак Службы аховы дзяржаўнай мяжы гэтай краіны.
Дзяржаўная памежная ахова Латвіі 1–6 верасня папярэдзіла 66 спроб мігрантаў незаконна трапіць з беларускай тэрыторыі.
Памежная ахова Польшчы пакуль адчыталася толькі па пяці днях верасня, за якія было спынена 485 спроб парушэння мяжы з боку Беларусі.
Без уліку польскіх звестак па папярэднім дні з пачатку года суседнія краіны ЕС папярэдзілі 28.991 спробу нелегальнага перасячэння мяжы з беларускай тэрыторыі (-1,2% у параўнанні з тым жа перыядам 2023 года, калі было зафіксавана 29.332 — з аналагічнай папраўкай на Польшчу). На Польшчу прыпадае 84% усіх спроб, Латвію — 14%, Літву — 2%.
Міграцыйны крызіс на мяжы з ЕС працягваецца з вясны 2021 года.
Паводле інфармацыі НАУ, прарвацца праз мяжу з пачатку бягучага года спрабавалі грамадзяне 49 краін.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка