Lawtrend: З 2020 года ў Беларусі ліквідавана не менш за 1.777 НКА
9 верасня, Позірк. За перыяд пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і да канца жніўня 2024-га ў Беларусі ліквідавана не менш за 1.777 некамерцыйных арганізацый (НКА) — аб’яднанняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных устаноў і асацыяцый, гаворыцца ў аглядзе праваабарончай арганізацыі Lawtrend.
На канец ліпеня было ліквідавана не менш як 1.742 НКА, чэрвеня — 1.696, траўня — 1.665, красавіка — 1.622, сакавіка — 1.601, лютага — 1.563, студзеня — 1.533, снежня 2023-га — 1.509. На канец снежня 2022 года налічвалася 1.173 закрытыя некамерцыйныя арганізацыі.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, на канец жніўня не менш як 1.116 НКА знаходзілася ў працэсе прымусовай ліквідацыі (1.086 — напрыканцы ліпеня, 1.061 — чэрвеня, 1.033 — траўня, 1.003 — красавіка, 997 — сакавіка, 981 — лютага, 969 — студзеня, 960 — снежня 2023-га) з улікам пададзеных у суд іскаў, прымусовага выключэння з Адзінага дзяржрэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Колькасць арганізацый, якія прынялі рашэнне пра самастойную ліквідацыю, павялічылася. На канец мінулага месяца такіх было 661, ліпеня — 656, чэрвеня — 635, траўня — 632, красавіка — 619, сакавіка — 604, лютага — 582, снежня 2023-га — 564, снежня 2022-га — 416.
Lawtrend адзначае, што зарэгістраваныя ў Беларусі НКА працягваюць падвяргацца праверкам, на іх адрас выносяцца пісьмовыя папярэджанні. Так, паводле інфармацыі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінаблвыканкама, у першым паўгоддзі 2024-га праверана дзейнасць 55 НКА. Усяго абласным падраздзяленнем зарэгістравана 112 грамадскіх аб’яднанняў, 19 фондаў (з іх 8 знаходзяцца ў працэсе ліквідацыі).
Праваабаронцы адзначаюць, што ў дачыненні да НКА рэгулярна з’яўляюцца дыскрэдытуючыя матэрыялы ў СМІ. Пры гэтым “усё больш актыўна папулярызуецца дзейнасць “добрай грамадзянскай супольнасці”, у першую чаргу ярка выяўленай прадзяржаўнай”. Улада “дзеліць грамадзянскую супольнасць на дрэнную — заходнюю і добрую — беларускую”, канстатуе Lawtrend.
Упершыню быў вынесены вырак паводле арт. 1931 (незаконная арганізацыя дзейнасці грамадскага аб’яднання, рэлігійнай арганізацыі або фонду альбо ўдзел у іх дзейнасці) пасля таго, як гэты артыкул у 2022 годзе вярнулі ў Крымінальны кодэкс.
2 жніўня 2024 года Гродзенскі абласны суд завочна прызнаў вінаватай былога дырэктара ліквідаванага ўладамі Гродзенскага дзіцячага хоспіса Вольгу Вялічка паводле сямі крымінальных артыкулах (у тым ліку паподле арт. 1931), прыгаварыў да 9 гадоў пазбаўлення волі і пастанавіў спагнаць штраф у памеры 300 базавых велічынь (12 тыс. рублёў).
Праваабаронцы таксама адзначаюць, што 8 жніўня Аляксандр Лукашэнка ўнёс у парламент праект закона “Аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці”. Праект прадугледжвае перагляд санкцый у дачыненні да 97 складаў злачынстваў. Сярод іншага прапануецца адкарэктаваць арт. 3692 КК, які прадугледжвае адказнасць за парушэнні ў галіне замежнай бязвыплатнай дапамогі.
Такім чынам, праект закона скіраваны на пашырэнне сферы прымянення крымінальнага пакарання ў дачыненні да магчымых парушэнняў з боку атрымальнікаў замежнай дапамогі, адзначае Lawtrend.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+