Беларусь будзе “настолькі актыўная ў стасунках” з В’етнамам, наколькі дазволіць сабе яго кіраўніцтва — Лукашэнка
9 верасня, Позірк. Беларусь усё гэтак жа “адданая развіццю супрацы з В’етнамам”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 9 верасня ў Мінску на сустрэчы з міністрам грамадскай бяспекі (МГБ) гэтай краіны Лыонг Там Куангам.
“Усё залежыць ад в’етнамскага боку. Мы будзем настолькі актыўныя ў нашых стасунках, наколькі гэта можа сабе дазволіць в’етнамскае кіраўніцтва”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
На яго думку, у Мінска і Ханоя ў міжнародных стасунках “погляды падобныя”: “Мы за шматпалярны свет. І хочам мы гэтага ці не, шматпалярны свет надыйдзе. У сувязі з гэтым у свеце, які моцна змяняецца, вельмі складаным, неадназначным свеце пытанні бяспекі выходзяць на першае месца. Я вельмі спадзяюся, што ваш візіт у Беларусь будзе садзейнічаць умацаванню нашых стасункаў і ў сферы бяспекі”.
В’етнамскі чыноўнік у сваю чаргу, як сцвярджаецца, заявіў, што візіт дэлегацыі МГБ у Беларусь “будзе садзейнічаць паглыбленню дружалюбных стасункаў не толькі паміж дзвюма краінамі, але таксама і паміж іх сілавымі структурамі”. “Гэты візіт вельмі значны. Думаю, што ён стане добрым стымулам для развіцця стасункаў паміж ведамствамі Беларусі і В’етнама”, — прыводзіць словы Лыонг Там Куанга прэс-служба прымаючага боку.
Дыпламатычныя стасункі паміж Беларуссю і В’етнамам ўсталяваныя 24 студзеня 1992 года. Беларускае гандлёвае прадстаўніцтва ў Ханоі было пераўтворана ў амбасаду ў снежні 1997 года, в’етнамская дыпмісія ў Мінску адкрылася напрыканцы 2003-га.
У снежні 2023 года ў Хашыміне адкрыта генеральнае консульства Беларусі.
Паводле даных МЗС, тавараабарот Беларусі і В’етнама ў 2021 годзе склаў 200,3 млн долараў (беларускі экспарт — 92,9 млн, в’етнамскія пастаўкі — 107,4 млн, адмоўнае сальда — 14,5 млн). Актуальных звестак у адкрытым доступе няма.
Варта адзначыць, што тэзіс пра гатоўнасць супрацоўнічаць так актыўна, як толькі можа партнёр, Лукашэнка паўтараў не раз. Напрыклад, падчас уручэння даверчых грамат 15 лютага ён сказаў прадстаўніку Японіі, якая прыняла санкцыі супраць Беларусі, што гатовы “рухацца па шляху супрацы настолькі хутка і далёка, наколькі да гэтага гатовыя <…> японскія партнёры”.
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія 16 месяцаў колькасць спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+