БПЦ перасцерагае ад падпіскі на тэлеграм-каналы, якія “наўмысна распаўсюджваюць хлусню”
10 верасня, Позірк. Пад маркай барацьбы з ашуканцамі Сінадальны інфармацыйны аддзел Беларускай праваслаўнай царквы (БПЦ) заклікаў уважліва ставіцца да інфармацыі, якая спажываецца.
У спецыяльным звароце, апублікаваным на афіцыйным партале царквы “да ўсіх святароў, кансэкраваных асобаў і свецкіх”, гаворыцца, што апошнім часам “пачасціліся выпадкі наўмысных правакацыйных дзеянняў з боку нядобразычліўцаў”, якія ажыццяўляюцца нібыта ад імя БПЦ, яе кіраўніка, архіпастыраў ці іншых афіцыйных прадстаўнікоў.
“Гэтыя дзеянні пераследуюць розныя мэты: ад ашуканскіх намераў да спробаў унесці разлад і падзел у грамадства. Пры гэтым характэрнай іх асаблівасцю з’яўляецца выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій”, — падкрэслівае інфааддзел.
Сцвярджаецца, што нядобразычліўцы часта імкнуцца знаходзіць “болевыя кропкі грамадства”, каб уздзейнічаць менавіта на іх, “зламысна сеючы насенне разладу, у тым ліку на глебе міжнацыянальных і міжрэлігійных адносін”.
У гэтай сувязі Сінадальны інфармацыйны аддзел нагадвае пра “важнасць уважліва ставіцца як да атрыманых (…) звестак, так і да ўласных дзеянняў у сетцы інтэрнэт, у тым ліку ў пытаннях сеткавай бяспекі пры наведванні старонак у сацыяльных сетках і тэлеграм-каналаў”, на якія грамадзяне “даюць згоду аформіць падпіску”.
У звароце ўказваецца, што сярод інтэрнэт-рэсурсаў могуць апынуцца старонкі, з дапамогай якіх “наўмысна распаўсюджваецца ілжывая інфармацыя і падпіска на якія можа пацягнуць за сабой прававую адказнасць”.
Абаронай ад такіх уздзеянняў для “кожнага верніка” ў БПЦ назвалі “духоўную разважлівасць, захоўванне душэўнага міру і малітву”.
У Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ўлады масава прызнаюць непажаданыя інтэрнэт-рэсурсы “экстрэмісцкімі”, а праваахоўнікі ледзь не штодня паведамляюць пра затрыманне грамадзян за падпіску на іх.
Беларускія праваабаронцы падкрэсліваюць, што заканадаўства аб барацьбе з экстрэмізмам і тэрарызмам выкарыстоўваецца рэжымам Лукашэнкі выключна для “палітычна матываванага пераследу палітычных апанентаў і іншадумцаў за рэалізацыю сваіх грамадзянскіх і палітычных правоў”.
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12–14 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПрарасійская партыя перамагла на ўчастку ў літоўскай амбасадзе ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- ЭканомікаБанкі за 12 месяцаў на чвэрць павялічылі прыбытак — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаАб'ём выпуску фармпрадукцыі па выніках года перавысіць 2 млрд рублёў, чакае "Белфармпрам"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка ад пачатку года выраслі на 26,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАд пачатку года сума наяўных грошай у абароце вырасла на 19,4% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаБелстат: За дзевяць месяцаў будаўніча-мантажныя работы падаражэлі на 14,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+