Вярхоўны суд адхіліў апеляцыю Вячоркі, той плануе “ўсё далучыць да справы па універсальнай юрысдыкцыі”
10 верасня, Позірк. Судовая калегія Вярхоўнага суда пакінула без зменаў прыгавор галоўнаму дарадцу дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай Франаку Вячорке, паведаміла Генеральная пракуратура.
У прэс-рэлізе ён названы “кіраўніком экстрэмісцкага фарміравання “Каманда Святланы Ціханоўскай”.
Скарга Вячоркі на вырак разглядалася 10 верасня. Вырак уступіў у сілу, адзначыла Генпракуратура.
“Іншага рашэння ніхто не чакаў, — заявіў Вячорка у каментары “Позірку”. — Увесь гэты суд — цырк. Затое цяпер маем імёны, дакументы, доказы наконт усіх, хто ў гэтым удзельнічаў. Зафіксуем гэтыя злачынствы для гісторыі і для незалежнага суду ў будучыні. Таксама усё далучым да справы па універсальнай юрысдыкцыі і перададзім справы спецдакладчыкам ААН”.
Палітык таксама дадаў, што “з так званай адвакаткай”, якую яму прызначылі, “кантакту не было”. “Яна ні разу не выйшла нават на сувязь. Можа, баіцца, а можа, выконвае іншыя задачы”, — зазначыў Вячорка.
20 чэрвеня Мінскі гарадскі суд завочна прыгаварыў яго да 20 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Акрамя таго, суд пастанавіў спагнаць з яго штраф у памеры 1,5 тыс. базавых велічыняў (60 тыс. рублёў).
36-гадовага палітыка абвінавачвалі паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы), ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці або ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады), ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве), ч. 1 арт. 357 (змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржулады), ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы), ч. 1 і 2 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім, у тым ліку паўторна), ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта), арт. 3691 (дыскрэдытацыя Беларусі).
Раней у каментарыі “Позірку” Вячорка заявіў, што “нічога не чакае” ад разгляду скаргі ў ВС. Апеляцыю ён падаў, каб “зафіксаваць незаконнасць усяго фарсавага працэсу і фальшывасць абвінавачання”.
- ГрамадстваРоўнасць у дзяржаве і грамадстве пачынаецца з роўнасці ў сям'і — ініцыятыва "Гэта Окей"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДэмсілы абмеркавалі з нямецкімі дэпутатамі непрызнанне выбараў-2025, дапамогу беларусамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаСельгасвытворчасць у гадавым вымярэнні вырасла на 5,1% — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС спынілі больш за 33 тыс. спробаў нелегальнага пранікнення з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ Беларусі працягваюць павялічвацца сярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12–14 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка