За восем месяцаў БелАЭС выпрацавала энергіі столькі ж, колькі за ўвесь 2023 год — Мінэнерга
10 верасня, Позірк. За восем месяцаў гэтага года БелАЭС выпрацавана 11,8 млрд кВт⋅г электраэнергіі — столькі ж, колькі станцыяй выраблена за ўвесь мінулы год, заявіў міністр энергетыкі Аляксей Кушнарэнка падчас сустрэчы з калектывам філіяла “ЦЭЦ-5” прадпрыемства “Мінскэнерга” 10 верасня.
“З моманту ўключэння першага энергаблока ў аб’яднаную энергасістэму выпрацавана 34,5 млрд кВт⋅г электраэнергіі, што дазволіла замясціць 9,3 млрд куб. м прыроднага газу”, — удакладніў ён.
Міністр таксама заявіў, што “сёння станцыя забяспечвае каля 40% унутраных патрэб краіны ў электраэнергіі”.
У жніўні віцэ-прэм’ер Віктар Каранкевіч паведаміў, што пасля ўводу ў эксплуатацыю першага блока на Беларускай атамнай электрастанцыі (БелАЭС) выпушчана 33,9 млрд кВт·г энергіі, што дазволіла замясціць каля 9 млрд кубаметраў прыроднага газу. А ў 2023 годзе БелАЭС забяспечыла 28,5% агульнага аб’ёму выпрацаванай у краіне электраэнергіі, які склаў 41,1 млрд кВт⋅г, зазначыў чыноўнік. Плануецца, дадаў ён, што ў 2030 годзе аб’ём спажывання электраэнергіі ў краіне складзе “паводле пэўных разлікаў” 47 млрд кВт·г.
30 красавіка падчас наведвання Касцюковіцкага раёна (Магілёўская вобласць) Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ім “паступова авалодвае думка аб магчымасці будаўніцтва яшчэ адной станцыі” ў Беларусі, “але над гэтым пытаннем яшчэ думаюць, рашэнне пакуль не прынята”.
“Другая пляцоўка (раней як альтэрнатыва Астравецкай, дзе пабудавана БелАЭС, была вызначана Краснапалянская пляцоўка) знаходзіцца на ўсход ад Магілёва. Я сёння думаю: калі будзем будаваць другую АЭС, мы дзе гэтыя рэактары размесцім?” — падзяліўся разважаннямі Лукашэнка.
Збудаваць два дадатковыя энергаблокі на БелАЭС, паводле яго слоў, было б танней, але з улікам ужо наяўнай атамнай станцыі на захадзе краіны Лукашэнка схіляецца да таго, што “павінна яна быць і на ўсходзе”.
Цягам апошніх гадоў Лукашэнка неаднаразова заяўляў аб магчымасці будаўніцтва другой атамнай станцыі.
Збудаванне Беларускай АЭС пад Астраўцом (Гродзенская вобласць) завяршылася восенню 2023 года. Першы энергаблок сілкуе энергасістэму краіны з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 траўня 2023-га. У прамысловую эксплуатацыю яны ўведзены ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.
Аб’ект пабудаваны па праекце дзяржкарпарацыі “Расатам” і пераважна за кошт расійскага крэдыту. Раней заяўлялася, што на станцыю выдаткавана 5,36 млрд долараў. 1 красавіка гэтага года Мінск мусіў пачаць пагашаць гэты крэдыт, але невядома, ці было гэта зроблена.
На другім энергаблоку АЭС 26 ліпеня пачаўся “першы планава-папераджальны рамонт”.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка