Апеляцыйны суд Сербіі адправіў на дапрацоўку справу аб экстрадыцыі Андрэя Гнёта
11 верасня, Позірк. Справа беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта адпраўлена на дапрацоўку, паведаміў ён у спецыяльнай заяве для СМІ.
“З аднаго боку, добра, што мяне зараз не экстрадуюць, — адзначыў Гнёт, які знаходзіцца ў Бялградзе (Сербія) пад хатнім арыштам. — З іншага боку, мне не даюць свабоды. Мяне працягваюць трымаць пад арыштам, а я ні ў чым не вінаваты”.
Паводле яго слоў, зараз трэба знайсці грошы, каб заплаціць за кватэру, купіць ежу, лекі і “нават ваду”.
Гнёт сцвярджае, што мае ў распараджэнні ўсяго адну гадзіну ў дзень, каб выйсці на вуліцу. “Я не магу атрымаць медыцынскую дапамогу, не кажучы ўжо пра тое, каб жыць нармальным жыццём. І калі ў мяне скончацца грошы — а зараз я жыву толькі на ахвяраванні, не магу працаваць, у мяне няма зберажэнняў, — то мне давядзецца зноў вярнуцца ў турму”, — паведаміў рэжысёр, падкрэсліўшы, што гэта “вельмі кампраміснае рашэнне”, зручнае для усіх, акрамя яго.
“Я сяджу ў зняволенні, як злачынец. І я мушу за гэта заплаціць. За гэты час Беларусь можа сфабрыкаваць супраць мяне яшчэ адну ці некалькі крымінальных справаў. Вы разумееце гэта? Гэта прыкмета дыктатуры: вы аблажаліся першы раз, паспрабуйце яшчэ раз, мы даем вам шанец…” — заявіў Гнёт.
Справу вярнулі ў Высокі суд Бялграда на новы разгляд.
Офіс дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай, вітаючы рашэнне Апеляцыйнага суда Сербіі, адзначыў, што “гэта не кропка ў гэтай справе і мы ўсё працягваем змагацца за свабоду Андрэя Гнёта”.
“Мы будзем пільна сачыць за справай Андрэя і дапамагаць яму давесці сваю пазіцыю да суда і спадзяемся на хуткае і поўнае яго вызваленне”, – падкрэсліваецца ў паведамленні офіса.
27 жніўня ў апеляцыйным судзе Сербіі прайшло пасяджэнне па справе Гнёта, і цяпер, як паведамлялася, “у суда ёсць законны тэрмін у 30 дзён для прыняцця рашэння аб яго экстрадыцыі ў Беларусь”.
Апеляцыйны суд разглядаў скаргу на рашэнне Вышэйшага суда ў Бялградзе, які 31 траўня пастанавіў выдаць Гнёта беларускім уладам. Рэжысёр утрымліваецца пад хатнім арыштам з пачатку лета.
Беларускія ўлады дамагаюцца экстрадыцыі Гнёта з Сербіі, абвінавачваючы яго па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты падаткаў).
Увесну актывіста было вырашана выдаць Беларусі, але рашэнне ўдалося паспяхова абскардзіць, справу адправілі на перагляд.
42-гадовы Гнёт — рэжысёр тэлерэкламы і музычных кліпаў, журналіст і сузаснавальнік аб’яднання SOS.by, якое ў Беларусі прызнана “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
Быў затрыманы 30 кастрычніка 2023 года памежнай службай Сербіі пасля прылёту ў Бялград і перададзены паліцыі. Прычына затрымання — знаходжанне ў міжнародным вышуку на падставе запыту Беларускага бюро Інтэрпола. Ведамства прасіла экстрадаваць Гнёта ў Беларусь для крымінальнага пераследу.
Мінск сцвярджае, што справа носіць эканамічны характар, абарона Гнёта настойвае, што яе пераследуюць з палітычных матываў.
За Гнёта заступіліся дэмакратычныя сілы, прадстаўнікі дыяспар, беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, дзеячы культуры, Еўрасаюз, сітуацыя абмяркоўвалася з уладамі ЗША.
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка