На мяжы з Літвой затрымалі дваіх мужчын з беспілотнікамі
12 верасня, Позірк. Пра затрыманне 11 верасня ў Гродзенскай вобласці, каля мяжы з Літвой, дваіх мужчын з беспілотнымі лятучымі апаратамі паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, пагранічнікі Лідскага пагранатрада ў ходзе “рэалізацыі аператыўнай інфармацыі” выявілі дроны “саматужнай вытворчасці” ў раёне вёскі Рудзеўшчына (Іўеўскі раён) і “населенага пункта Каркуняты” (верагодна, памылковае напісанне; гаворка, магчыма, пра хутар Каркуцяны ў Воранаўскім раёне).
Папярэдні раз супрацоўнікі згаданага пагранатрада знайшлі незаконны беспілотнік 4 верасня ў раёне аграгарадка Путрышкі (Гродзенскі раён). З пачатку года яны выявілі дзесяць дронаў.
Раней “Позірк” паведамляў, што ў ноч на 11 верасня на мяжы з Польшчай “з прыцягненнем АМАП” затрымалі двух жыхароў Брэсцкай вобласці, у якіх, паводле сцвярджэння Дзяржпагранкамітэта, былі канфіскаваныя самаробны БПЛА самалётнага тыпу з парашутам, прызначаныя для запуску апарата тросы, чатыры акумулятарныя батарэі, цеплавізар і “таварна-матэрыяльныя каштоўнасці”.
1 красавіка набыў моц указ ад 25 верасня 2023 года № 297 “Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятучых апаратаў”, якім забараняецца ўвоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыя і выраб беспілотнікаў і выкарыстанне паветранай прасторы без належнага дазволу.
Акрамя таго, незаконнае ўтрыманне і выкарыстанне беспілотнікаў у памежнай зоне або памежнай паласе з’яўляюцца парушэннем памежнага рэжыму і прыводзяць да адміністрацыйнай адказнасці.
- Грамадства, ПалітыкаЗа першы тыдзень кастрычніка краіны ЕС спынілі ў 2,4 раза менш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская наведае Берлін — запланаваныя сустрэчы з віцэ-канцлерам, кіраўніком МЗС, дэпутатамі Бундэстага (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка