Ваенная акадэмія гатовая пашыраць пералік спецыяльнасцей пад запыты Кітая — Хрэнін
12 верасня, Позірк. Падпісаны ў чэрвені кантракт на навучанне кітайскіх вайскоўцаў у Ваеннай акадэміі Беларусі з’яўляецца “праявай даверу і высокай ацэнкай” сістэмы айчыннай вайсковай адукацыі, заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін 12 верасня на сустрэчы з кіраўніком вайсковага ведамства КНР Дун Цзюнам.
Беларускі чыноўнік, словы якога прыводзіць прэс-служба Мінабароны, назваў узаемадзеянне ў галіне падрыхтоўкі вайсковых кадраў “важным кірункам супрацы”.
“Мы са свайго боку гатовыя пашыраць пералік спецыяльнасцей пад канкрэтныя запыты нашых кітайскіх сяброў”, — падкрэсліў міністр.
Паведамляецца, што бакі абмеркавалі “стан і перспектывы двухбаковай вайсковай супрацы”, а таксама “актуальныя пытанні рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня”.
Дун Цзюн, калі верыць прэс-службе Мінабароны, пацвердзіў намер на працоўным узроўні “паскорыць рэалізацыю ўжо зацверджаных праектаў, а таксама вывесці на больш высокі ўзровень вайсковую супрацу паміж Беларуссю і Кітаем”.
Хрэнін адправіўся ў Кітай 11 верасня. Ён возьме ўдзел у 11-м Пекінскім Сяншаньскім форуме па пытаннях бяспекі, які пройдзе з 12 па 14 верасня.
20 жніўня паведамлялася, што беларускія вайскоўцы падчас візіту ў Кітай абмеркавалі “парадак адбору, падрыхтоўкі і накіравання вайскоўцаў і падраздзяленняў для ўдзелу ў міратворчай дзейнасці ААН”.
Беларуска-кітайскае вайсковае супрацоўніцтва актывізавалася сёлета ўлетку. 11–13 ліпеня ў Беларусі знаходзілася дэлегацыя Аб’яднаных сіл матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Народна-вызваленчага войска Кітая, 8–19 ліпеня пад Брэстам прайшла сумесная трэніроўка вайскоўцаў дзвюх краін.
6–8 ліпеня ў Мінску знаходзілася дэлегацыя Цэнтральнага вайсковага савета Кітая, якая абмяркоўвала ў беларускім абаронным ведамстве пытанні арганізацыі навучальнага працэсу пры падрыхтоўцы кадраў.
Кітайскія вайскоўцы ўзялі ўдзел у парадзе 3 ліпеня ў Мінсаку да 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
11–13 чэрвеня ў Кітаі знаходзілася дэлегацыя беларускага Мінабароны на чале з камандуючым ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны генерал-маёрам Андрэем Лук’яновічам. Яна наведала прадпрыемствы ваенна-прамысловага комплексу Кітая і азнаёмілася з аб’ектамі вайсковай інфраструктуры КНР.
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з тагачасным міністрам абароны КНР Лі Шанфу 17 жніўня 2023 года заявіў, што вайсковая супраца дзвюх краін “ні ў якім разе не будзе скіраваная супраць трэціх краін”. “Нам гэта не трэба, нам трэба засцерагчы свае дзяржавы і свае народы”, — сказаў ён.
Адметна, што неўзабаве пасля вяртання з Беларусі Лі Шанфу перастаў з’яўляцца ў публічнай прасторы. У кастрычніку стала вядома, што ён адхілены ад пасады. У чэрвені 2024 года Камуністычная партыя Кітая абвясціла пра выключэнне былога военачальніка са сваіх шэрагаў за “дысцыплінарныя і прававыя парушэнні” — Лі Шанфу абвінавачаны ў атрыманні хабараў і подкупе іншых асоб.
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка