Кіраўнік МЗС звязаў удзел у ініцыятыве “Пояс і шлях” з захаваннем міру ў Беларусі
12 верасня, Позірк. Беларусь “ад самага пачатку, адразу і без усялякіх сумненняў” далучылася да ініцыятывы “Пояс і шлях” (“Адзін пояс — адзін шлях”), стаўшы “першай еўрапейскай краінай, якая гэта зрабіла”, заявіў на саміце ініцыятывы 12 верасня ў Ганконгу міністр замежных спраў спраў Максім Рыжанкоў.
На яго думку, якую прыводзіць прэс-служба МЗС, гэтае “дальнабачнае рашэнне” Аляксандра Лукашэнкі “будуць з удзячнасцю памятаць будучыя пакаленні беларусаў”.
“Хто ведае, ці быў бы сёння ў Беларусі мір, калі б прэзідэнт Лукашэнка не падтрымаў ініцыятыву Сі Цзіньпіна ў 2013 годзе і не пачаў актыўна яе рэалізоўваць?”, — задаўся пытаннем міністр, заявіўшы, што “канфлікт ва Украіне, справакаваны Захадам усяго праз некалькі месяцаў, ператварыўся ў поўнамаштабнае ваеннае супрацьстаянне, проксі-вайну супраць Расіі, скіраваную на яе стратэгічную паразу”.
Рыжанкоў падкрэсліў, што ў Мінску “поўныя рашучасці не дапусціць уцягвання” Беларусі ў гэты канфлікт, і краіна мае “цэлы арсенал інструментаў для гэтага”. Паводле яго слоў, “Пояс і шлях” стаў для Беларусі “своеасаблівым “поясам бяспекі”.
Заявіў чыноўнік таксама пра спробы “спекуляваць на ролі Беларусі як ключавога звяна ў сухапутным транзіце”. Ён абвінаваціў Варшаву ў “гучных пагрозах” на адрас чыгуначнага транзіту паміж Кітаем і Еўропай.
“Аднак адказная палітыка Беларусі, рэальная сітуацыя на зямлі і прагматызм саміх еўрапейцаў чыняць сваё ўздзеянне. Чыгуначны транзіт па беларускім участку маршруту Кітай — Еўропа — Кітай імкліва расце — на 74% на пачатку года, — і набліжаецца да гістарычнага максімуму”, — сцвярджае кіраўнік МЗС. Ён дадаў, што “з улікам сітуацыі ва Украіне і абмежаванняў у краінах Балтыі, Беларусь з’яўляецца адзіным сухапутным маршрутам у Еўропу”.
Пры гэтым, паводле слоў Рыжанкова, Беларусь “не адварочваецца” ад заходніх суседзяў, а робіць крокі насустрач ім і працягвае дэманстраваць “гатоўнасць разам будаваць агульную сусветную супольнасць”.
Заходняя Еўропа, мяркуе міністр, “цяпер праводзіць палітыку самаразбурэння”, ЕС “імкліва губляе канкурэнтаздольнасць і прамысловую базу”, у тым ліку, таму што “увязаўся ў санкцыйную вайну з Расіяй, гонку ўзбраенняў і спаборніцтва з ЗША ў шчодрасці фінансавай падтрымкі вайны ва Украіне”, а таксама – “адпрэчыў даступныя і недарагія энергарэсурсы і сыравіну з Усходу”.
На думку кіраўніка беларускага МЗС, заходнія палітыкі ў большасці “не думаюць пра народы Еўропы і будучыню кантынента”, сярод іх “крытычна мала тых, хто глядзіць далей за наступныя выбары”, на іх таксама “чыняць ціск, каб яны адхіліліся ад Кітая”.
Раней неафіцыйны тэлеграм-канал знешнепалітычнага ведамства “Глас МИДа” адзначаў, што Рыжанкоў удзельнічае ў саміце “ў якасці спікера ад Еўропы”. У паведамленні было пазначана, што ў 2023 годзе Еўропу прадстаўляў кіраўнік МЗС Венгрыі Петэр Сіярта.
Кітайскі інфраструктурны праект “Пояс і шлях” стартаваў у 2013 годзе. Праект скіраваны на развіццё гандлёвых стасункаў КНР з краінамі Еўропы, Цэнтральнай Азіі і Афрыкі. Цяпер у ім у той ці іншай ступені ўдзельнічае больш за 60 дзяржаў.
22 чэрвеня міністр замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі заявіў, што “ў сувязі з дзеяннямі Беларусі” на мяжы Варшава разглядае магчымасць закрыцця пунктаў пропуску паміж дзвюма краінамі. 3 ліпеня ён даў зразумець, што пытанне закрыцця пасажырскага руху не абмяркоўваецца.
26 чэрвеня прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда па выніках сустрэчы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, якая адбылася ў Пекіне, адзначыў, што “гібрыдная атака” на беларуска-польскай мяжы стала перашкодай для рэалізацыі кітайскай ініцыятывы “Пояс і шлях”. Днём раней МЗС Кітая заявіў, што разлічвае на паважлівыя ўзаемаадносіны Польшчы і Беларусі і вырашэнне праблемы на мяжы “шляхам кансультацый”.
У эфіры тэлеканала АНТ 18 ліпеня Рыжанкоў, каментуючы магчымае закрыццё Варшавай транзіту тавараў праз беларуска-польскую мяжу, заявіў, што “шантаж наконт транзіту кітайскіх тавараў” у Варшавы “не атрымаўся ад слова зусім, як бы яны там не харахорыліся”.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
Асуджаны за "спробу захопу ўлады" Юрый Зянковіч звярнуўся да Лукашэнкі з просьбай аб памілаванні
- Палітыка
У Пінску за “ўдзел у пратэстах” будуць судзіць журналіста Яўгена Мікалаевіча
- ПалітыкаКачанава запрасіла ў Беларусь кіраўніцтва УгандыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
На волю выйшла палітзняволеная Вольга Залатар
- Палітыка
У Савеце Еўропы заклікалі Грузію перагледзець забарону на ўезд беларускаму журналісту Андрэю Мялешку
Сілавікі правялі масавыя затрыманні ў Глыбокім і Століне
- Грамадства, ПалітыкаКраіны ЕС фіксуюць амаль на 40% больш спробаў нелегальнай міграцыі з беларускай тэрыторыі, чым у жніўніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Ціханоўская: Дапамога рэпрэсаваным не замяняе працу па вызваленні палітвязняў
- ПалітыкаЦіханоўская: Дапамога рэпрэсаваным не замяняе працу па вызваленні палітвязняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаНа фоне імкнення ўладаў скараціць імпарт памідораў у міжсезонне іх ураджайнасць у цяпліцах знізіласяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Лукашэнка праз 13 гадоў зноў назваў "паняццямі" міжнародныя стандарты правядзення выбараў
- ЭканомікаЗнешняя крэдыторская запазычанасць арганізацый за 12 месяцаў вырасла на 22,6% — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаНацбанк другі месяц не мяняе разліковыя велічыні стандартнай рызыкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Лукашэнка прызнаў, што ў Беларусь прывозяць дзяцей з "днр", за што яго "ледзь не зацягнулі ў суд"
- Грамадства
У жніўні і з пачатку верасня на беларускіх метэастанцыях зафіксавана больш за 240 тэмпературных рэкордаў
- Палітыка
Еўрапарламент заклікаў ЕС пашырыць санкцыі і працаваць над прыцягненнем рэжыму Лукашэнкі да адказнасці
- ПалітыкаВячорка: Еўрапарламент даў моцны сігнал Лукашэнку, што свет не забываецца на палітвязняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБудаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай для тых, хто мае патрэбу, скарацілася на 22,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДолар і юань падаражэлі на біржавых таргах 19 верасняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі
- Палітыка
Ціханоўская намінуе на пасаду прадстаўніка АПК па сацыяльнай палітыцы Вольгу Зазулінскую
- ГрамадстваУ жніўні і з пачатку верасня на беларускіх метэастанцыях зафіксавана больш за 240 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Ціханоўская: Бел-чырвона-белы сцяг ізноў будзе лунаць над нашай краінай як сімвал вольнай Беларусі
- Палітыка
Еўрапарламент абмеркаваў рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі
- ПалітыкаЕўрапарламент абмеркаваў рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСікорскі назваў уручаную Латушку прэмію імя Валенсы "выражэннем падтрымкі дэмакратычных памкненняў беларусаў"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Грамадзянін Латвіі Асарс затрыманы за ўвоз у Беларусь амфетаміну — ДМК
- Палітыка
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ сем чалавек