Мінск 16:40

У Мінску іншаземца прыгаварылі да 12 гадоў пазбаўлення волі за замах на забойства

Крыніца: Дзяржпамежахова Латвіі

13 верасня, Позірк. Суд Першамайскага раёна Мінска прыгаварыў нелегальнага мігранта да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Паводле інфармацыі пракуратуры Мінска, іншаземца прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 139 (замах на забойства) і ч. 1 арт. 366 (гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак) Крымінальнага кодэкса.

Паводле матэрыялаў справы, абвінавачаны падчас “раптоўнага канфлікту з пацярпелым” нанёс яму “не менш за 12 удараў нажом у вобласць пярэдняй брушнай сценкі, правага пляча, левай пэндзля, пярэдняй і задняй паверхняў грудной клеткі і левай паяснічнай вобласці”, а таксама “не менш за 10 удараў галавой, рукамі і нагамі па галаве, тулава, верхнім і ніжнім канечнасцям пацярпелага”.

Пацярпеламу ўдалося збегчы праз акно, пасля яму своечасова аказалі медыцынскую дапамогу. На месцы здарэння апрача абвінавачанага было затрымана больш за 20 нелегальных мігрантаў.

Прыгавор не ўступіў у законную сілу, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Пракуратура не прыводзіць іншых падрабязнасьцяў справы.

Раней “Люстэрка” паведамляла, што ў цэнтры Мінска ў ноч на 8 красавіка восем замежнікаў, паводле папярэдняй інфармацыі грамадзяне Індыі, выскачылі з чацвёртага паверха. Частка з іх была дастаўлена ў бальніцу, адзін — у цяжкім стане.

Міграцыйны крызіс на граніцы Беларусі з краінамі ЕС працягваецца з вясны 2021 года.

Падзяліцца: