Праваабаронца і журналіст Сяргей Сыс аб’яўлены ў міждзяржаўны вышук за ўдзел у праграме “Белсата”
13 верасня, Позірк. Праваабаронца і журналіст Сяргей Сыс абвешчаны ў міждзяржаўны вышук у межах крымінальнай справы, узбуджанай у дачыненні да ўдзельнікаў двух выпускаў тэлешоў “План: Б” на тэлеканале “Белсат”, паведаміў праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Справа, аб узбуджэнні якой тэлеканал паведаміў напярэдадні, тычыцца выпускаў ад 25 сакавіка і 1 красавіка паводле ч. 2 арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) КК, па справе праходзіць больш за дзясятак чалавек.
Раней паведамлялася, што апошнія месяцы да сваякоў і родных падазраваных прыходзяць следчыя, цікавяцца месцазнаходжаннем удзельнікаў праграмы, апытваюць суседзяў, праводзяць іншыя працэсуальныя дзеянні. Вядома таксама аб некалькіх ператрусах.
Адным з фігурантаў новай крымінальнай справы, як адзначае “Вясна”, узбуджанай супраць тых, хто даваў інтэрв’ю СМІ, унесеным у спіс “экстрэмісцкіх фармаванняў” стаў аршанскі праваабаронца і рэдактар партала Orsha.eu Ігар Казмерчак, які таксама абвешчаны ў вышук.
Сыс і Казмерчак з’ехалі з Беларусі ў 2021 годзе.
Тэлеканал “Белсат” створаны для вяшчання на Беларусь у 2007 годзе на падставе дагавора паміж МЗС Польшчы і вяшчальнікам TVP. У лістападзе 2021 года беларускія ўлады прызналі тэлеканал “экстрэмісцкім фарміраваннем”. За супрацу з ім журналісты пераследуюцца ў крымінальным парадку. Найбольш вядомы — кейс Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай), якая была прыгаворана спачатку да двух, а затым да васьмі гадоў пазбаўлення волі.
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства