Прадстаўнік Дзярждэпа ЗША запэўніў Ціханоўскую ў працягу падтрымкі дэмакратычнай Беларусі — Вячорка (дапоўнена)
13 верасня, Позірк. Вашынгтон працягне падтрымліваць беларускі народ і дэмакратычную супольнасць. Пра гэта заявіў намеснік дзяржсакратара ЗША Курт Кэмпбэл на сустрэчы са Святланай Ціханоўскай у Вільнюсе 12 верасня, паведаміў “Позірку” галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Франак Вячорка.
Паводле яго інфармацыі, на сустрэчы была абмеркавана ваенна-палітычная сітуацыя ў Беларусі, у прыватнасці выкарыстанне Расіяй беларускай паветранай прасторы для ваенных аперацый супраць Украіны, пастаўкі рэжымам узбраення для расійскай арміі. Дэмлідар асабліва падкрэсліла, што беларускае грамадства супраць вайны.
Акрамя таго, Ціханоўская выказала меркаванне, што беларускія прэзідэнцкія “выбары” 2025 года не будуць празрыстыя, вольныя і справядлівыя і не могуць быць прызнаныя міжнароднай супольнасцю.
Суразмоўцы абмеркавалі “канкрэтныя крокі, якія міжнародная супольнасць і ЗША могуць распачаць для вызвалення беларускіх палітвязняў і спынення рэпрэсій”, адзначыў Вячорка.
Таксама абмеркаваныя пытанні працягу стратэгічнага дыялогу паміж ЗША і беларускімі дэмакратычнымі сіламі і іх супрацоўніцтва ў рамках АБСЕ і Генеральнай Асамблеі ААН, прызначэння спецпасланніка ЗША па Беларусі, павелічэння амерыканскай падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці і незалежным СМІ.
У цэнтры ўвагі было пытанне ўзмацнення санкцый супраць рэжыму, у прыватнасці асоб, якія ажыццяўляюць рэпрэсіі і падтрымліваюць расійскую агрэсію ва Украіне.
Ціханоўская ахарактарызавала ЗША як ключавога саюзніка і партнёра беларускіх дэмакратычных сіл, падзякавала за бесперапынную дапамогу беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежным СМІ і ўсебаковую падтрымку з боку амерыканскіх дыпламатаў, адзначыў Вячорка.
Паводле яго слоў, бакі дамовіліся працягваць дыялог і правесці яшчэ сёлета новую сустрэчу на высокім узроўні.
Дапаўненне. Курт Кэмпбэл на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы “Х” (“Твітар”) адзначыў, што для яго было “вялікім гонарам” сустрэцца з “глыбока натхняльнай” Святланай Ціханоўскай, “сапраўдным змагаром за свабоду і дэмакратыю”. “Яе непахісная прыхільнасць свабоднай і незалежнай Беларусі і падтрымка Украіны натхняюць усіх нас, калі мы адкідаем тыранію”, напісаў другі па іерархіі дыпламат у амерыканскім знешнепалітычным ведамстве.
5 лістапада 2024 года ў ЗША адбудуцца чарговыя прэзідэнцкія выбары, ад вынікаў якіх, у прыватнасці, залежаць наступныя кадравыя прызначэнні, у тым ліку ў Дзярждэпартаменце. Новы прэзідэнт ЗША ўступіць на пасаду пасля прынясення прысягі ў студзені 2025 года.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаДзве траціны міжнародных назіральнікаў за выбарамі-2025 — прадстаўнікі постсавецкіх інтэграцыйных структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаСярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытах за год выраслі на 0,38 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаСукупны аб'ём валавога рэгіянальнага прадукта Мінскай вобласці і сталіцы складае палову ўсяго ВУП БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольшасць гарадскіх жыхароў Беларусі, у тым ліку прыхільнікі ўлады, хочуць змякчэння рэпрэсій — сацапытанне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаHuman Right Watch канстатуе пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЭканоміка Беларусі ў 2024 годзе вырасла на 4% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+