За 8 месяцаў мытнікі вынялі на мяжы каля 2,5 тыс. адзінак халоднай зброі — ДМК
16 верасня, Позірк. Каля 2,5 тыс. адзінак халоднай зброі, прыкладна 50 адзінак агнястрэльнай зброі і частак да яе, а таксама каля 3 тыс. патронаў, куль і боепрыпасаў канфіскавалі беларускія мытныя органы на мяжы за студзень — жнівень 2024 года.
Адпаведную статыстыку прывёў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК) Уладзімір Арлоўскі 16 верасня пасля даклада Аляксандру Лукашэнку, вынікае з інфармацыі прэс-службы ведамства.
Аб’ёмы ўвозімых у краіну “зброі, боепрыпасаў, патронаў, наркотыкаў, валюты” чыноўнік назваў “даволі сур’ёзнымі”.
Паводле слоў Арлоўскага, вялікую колькасць наркатычных рэчываў мытнікі выяўляюць на заходнім кірунку. Ён нагадаў, што ў ліпені была вынятая найбуйнейшая ў гісторыі незалежнай Беларусі партыя наркотыкаў і псіхатропаў — звыш адной тоны.
У “асноўных пунктах пропуску” на беларуска-ўкраінскай мяжы, заявіў старшыня ДМК, “супрацоўнікі мытні засталіся на працоўных месцах і здзяйсняюць дыстанцыйнае мытнае афармленне грузаў, што знаходзяцца ўнутры краіны”.
Такім чынам, паводле яго слоў, “падтрымліваецца кваліфікацыя супрацоўнікаў, а тэхніка не прастойвае”. “Калі трэба будзе, мы будзем гатовыя аднавіць у поўным аб’ёме мытнае афармленне ўжо на мяжы”, — сказаў Арлоўскі.
Прэс-служба Лукашэнкі па выніках сустрэчы з Арлоўскім адзначыла, што “на беларускай мяжы цяпер функцыянуюць толькі пяць аўтадарожных пунктаў пропуску з 26 — па два на польскім і літоўскім кірунках і адзін — на латвійскім”.
Варта адзначыць, што 12 са згаданых 26 пунктаў знаходзяцца на мяжы з Украінай і закрытыя ў сувязі з саўдзелам беларускага рэжыму ў расійскай агрэсіі. Па шэсць пунктаў размешчана на мяжы з Польшчай і Літвой, два — з Латвіяй.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў парламенце Нарвегіі заклікала змагацца за беларускіх палітвязняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка"Белпошта" плануе запусціць свой маркетплейс у 2025 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ "Белтэлекама" самая вялікая ў Еўропе пляцоўка інтэрактыўнага ТБ, сцвярджае намеснік кіраўніка прадпрыемстваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаДабравольскі: Замест абвінавачванняў супраць "Платформы 2025" рэкамендуем правесці справядлівыя выбарыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+