Белстат: Аб’ём грузаперавозак за восем месяцаў у гадавым вымярэнні вырас на 2,8%
17 верасня, Позірк. Аб’ём грузаперавозак у студзені — жніўні 2024 года вырас да аналагічнага перыяду 2023-га на 2,8% (месяцам раней — на 3,8%), сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Пасажыраабарот транспарту (вылічаецца шляхам множання колькасці пасажыраў на адлегласць перавозак) вырас за восем месяцаў 2024-га на 9% (месяцам раней — на 9,2%), перавезена на 5% чалавек больш (+5,4%).
Па выніках студзеня — ліпеня 2024 года Беларусь стала лідарам Еўразійскага эканамічнага саюза ў аб’ёме грузаперавозак, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных статыстычнага агляду Еўразійскай эканамічнай камісіі. Грузаабарот усімі відамі транспарту павялічыўся на 0,3%: у Беларусі — на 3,8%, Кыргызстане — на 3,6%, Расіі — на 0,3%; у Казахстане і Арменіі зафіксавана падзенне — на 0,3% і 9,3% адпаведна.
Паводле даных Белстата, у студзені 2023-га зніжэнне (у гадавым выражэнні) грузаперавозак склала 33%, у студзені — лютым — 33,6%, студзені — сакавіку — 32%, студзені — красавіку — 30,3%, студзені — траўні — 27,2%, студзені — чэрвені — 24,2%, студзені — ліпені — 22,4%, студзені — жніўні — 20,7%, студзені — верасні — 20%, студзені — кастрычніку — 19%, студзені — лістападзе — 18,3%, студзені — снежні — 17,7%.
Апошнія чатыры гады ў Беларусі грузаабарот транспарту нязменна памяншаўся: у 2019 годзе — на 5,8%, 2020-м — на 5,9%, 2021-м — на 3,6%, 2022-м — на 25,4% (агулам — на 36,2%).
Раней аналітыкі Еўразійскага банка развіцця патлумачылі значнае скарачэнне грузаабароту ў Беларусі “парушэннем транспартна-лагістычных ланцужкоў, закрыццём паўднёвай часткі паветранай прасторы Расіі, спыненнем перавозак у зносінах з Украінай”.
Каментуючы “Позірку” эканамічныя вынікі 2023 года, акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра BEROC, доктар эканамічных навук Леў Львоўскі адзначыў, што адна з галоўных страт Беларусі праз санкцыі — гэта “экспартныя артыкулы ў паслугах”.
“Дзве галоўныя паслугі, якія мы ўвесь час экспартавалі, — гэта транспарт і IT, — сказаў ён. — Так, Кітай, у прыватнасці, сваю праграму “Адзін пояс — адзін шлях”, а гэта інфраструктурныя інвестыцыі, плануе весці паўднёвей Беларусі. Кітай не хвалюе сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі, яму галоўнае, каб быў транспартны калідор, а яго зараз няма. Гэта доўгачасовая страта”.
“І нават калі ў нас адновяцца стасункі з Захадам, кітайскія інвестыцыі будуць укладзеныя ў іншым месцы. Хоць у дачыненні да беларускага ІТ не было санкцый, існуе агульная таксічнасць Беларусі праз саўдзел у ваеннай агрэсіі супраць Украіны”, — дадаў эканаміст.
Лукашэнка па факце прызнаў занепакоенасць сітуацыяй з транзітам грузаў праз Беларусь
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка