Прапагандыст Пратасевіч паведаміў прозвішчы яшчэ 10 вызваленых палітвязняў
17 верасня, Позірк. Прозвішчы 10 палітвязняў, вызваленых па памілаванні 16 верасня, паведаміў у сваім тэлеграм-канале былы апазіцыйны блогер, а цяпер прапагандыст Раман Пратасевіч.
Паводле яго слоў, на волю выйшлі Аляксандр Емяльянаў, Ігар Барысаў, Аляксандр Пастэрняк, Уладзіслаў Папоў, Аляксандр Жандораў, Сяргей Мацюхевіч, Яўген Нарэйка, Андрэй Астрацоў, Віталь Чарнавусаў і Зоя Баранава.
Емяльянаў быў прыгавораны 27 студзеня 2023 года да трох гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 368 (абраза прэзідэнта) і 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) Крымінальнага кодэкса. Яго абвінавацілі ў размяшчэнні ў “Тэлеграме” паведамленняў, у якіх “змяшчалася відавочна негатыўная ацэнка супрацоўнікаў праваахоўных органаў, вайскоўцаў, а таксама групы асоб, аб’яднаных па прыкмеце нацыянальнай прыналежнасці”. Акрамя гэтага, мужчыну інкрымінавалі каментары “з выкарыстаннем нецэнзурнай лексікі, у якіх ён даваў відавочна негатыўную ацэнку асобы [Аляксандра] Лукашэнкі, прыніжаў яго гонар і годнасць”.
Барысаў асуджаны 15 жніўня 2023 (тэрмін невядомы) паводле арт. 364 (гвалт або пагроза гвалтам у дачыненні да супрацоўнікаў унутраных спраў), ч. 2 арт. 366 (гвалт або пагроза гвалтам у дачыненні да службовай асобы), ч. 1 арт. 368, арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) КК.
Пастарняк у ліпені мінулага года прыгавораны да невядомага тэрміну зняволення, у прыватнасці, за паведамленне ў чат-бот медыяпраекта “Nexta” аб перамяшчэнні беларускіх войскаў. Прызнаны вінаватым паводле арт. 13 (падрыхтоўка да злачынства), ч. 1 арт. 293 (масавыя беспарадкі) і ч. 1 арт. 3614 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) КК.
Папоў 27 сакавіка 2023-га асуджаны на два гады пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 3614 КК за фота- і відэаздымку вайсковай тэхнікі, вайскоўцаў і вайсковага аэрадрома ў Бабруйску (Магілёўская вобласць).
Жандораў 19 траўня 2023-га прыгавораны да невядомага тэрміну зняволення паводле ч. 2 арт. 130 КК.
Мацюхевічу 3 лістапада 2022 года было прызначана тры гады пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 130 КК. Паведамлялася, што “15 ліпеня 2020 года пры дапамозе тэлефона і інтэрнэту ён падахвочваў грамадзян да ўжывання гвалту ў дачыненні да сілавікоў”.
Нарэйка быў асуджаны ў ліпені 2022 года на чатыры гады пазбаўлення волі павлодле арт. 366, 130 і 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) КК.
Астрацоў прыгавораны да пяці гадоў зняволення (дата невядомая) паводле арт. 364, 366, 368 і 369 КК.
Чарнавусаў 8 снежня 2022 года асуджаны за ахвяраванні фонду салідарнасці BySol паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 3612 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці). Тэрмін пазбаўлення волі невядомы.
Прысуд Баранавай быў вынесены 29 жніўня 2023-га (тэрмін невядомы). Прызнаная вінаватай паводле ч. 1 арт. 368 і арт. 369 КК. Заяўлялася, што ў сацсетках пенсіянеркі 1957 года нараджэння сілавікі выявілі падпіскі на “экстрэмісцкія” інфармацыйныя рэсурсы, рэпосты з іх, выявы бел-чырвона-белага сцяга і герба “Пагоня”, а таксама перадрукаваныя з розных крыніц карыкатуры на Лукашэнку і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.
16 верасня Пратасевіч назваў імёны пяці з 37 палітвязняў, памілаваных указам Лукашэнкі.
На дадзены момант вядомыя імёны 15 з 37 згаданых чалавек.
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская наведае Берлін — запланаваныя сустрэчы з віцэ-канцлерам, кіраўніком МЗС, дэпутатамі Бундэстага (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка