Мінск і Масква маюць намер у 2025 годзе вызначыцца з далейшай цаной на расійскі газ для Беларусі
18 верасня, Позірк. Мінск і Масква на працягу 2025 года плануюць вызначыцца з параметрамі далейшага кантракта на пастаўку расійскага газу ў Беларусь, заявіў журналістам міністр энергетыкі Аляксей Кушнарэнка 18 верасня ў кулуарах прамыслова-энергетычнага форуму TNF.
Паводле інфармацыі ТАСС, гэта тычыцца ў тым ліку цаны на энергарэсурс.
“Мы маем перыяд кансультацый па гэтым пытанні. Мы ўжо падыходзім да кансультацый. Наша задача — за 2025 год сфармаваць цэнавую палітыку на наступны перыяд. На працягу 2025 года мы можам вызначыцца”, — сказаў беларускі чыноўнік.
Кушнарэнка таксама паведаміў, што ў Беларусі зараз выбіраюць пляцоўку для будаўніцтва завода па вытворчасці звадкаванага прыроднага газу, збіраюць “зыходныя даныя для праекта”. Паводле яго слоў, будаўніцтва праінвестуе “Газпром”, аб’ём укладанняў чыноўнік не ўдакладніў.
На 2024–2025 гады цана на расійскі газ для Беларусі зафіксаваная на ўзроўні 128,5 долара за тысячу кубаметраў. Кошт энергарэсурсу для Мінска быў прыкладна такі ж і на працягу некалькіх гадоў да названага перыяду.
4 лістапада 2021 года Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка падпісалі дэкрэт “Аб асноўных кірунках рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021–2023 гады”, зацвердзіўшы 28 праграм па інтэграцыі.
У тым жа годзе бакі дамовіліся распрацаваць прынцыпы фармавання агульнага рынку газу да ліпеня 2022 года і да 1 снежня 2023 года ўнесці неабходныя дапаўненні ў адпаведную саюзную праграму.
16 снежня 2022 года на нарадзе па пытаннях супрацы з РФ Лукашэнка заявіў, што канкрэтныя мерапрыемствы і тэрміны саюзнай праграмы па фармаванні аб’яднанага рынку газу былі “проста сарваныя”.
З красавіка 2022 года Мінск перайшоў на расійскія рублі пры разліках за пастаўкі прыроднага газу.
Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка 3 красавіка 2022 года заявіў, што расплачвацца за нафту і газ, якія пастаўляюцца з РФ, у расійскіх рублях “выгадна эканамічна”, таму што “ўладальнікі доларавых актываў ў бліжэйшы час могуць падвергнуцца сур’ёзным выпрабаванням”.
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка