Мінск 01:57

Мінулым днём на беларускіх метэастанцыях перапісана дзевяць рэкордаў цяпла 60-гадовай даўніны

Ілюстрацыйнае фота: ""Позірк"

18 верасня, Позірк. 153 тэмпературныя рэкорды перакрытыя на беларускіх метэастанцыях з 30 жніўня, калі пачаўся працяглы перыяд гарачага надвор’я, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз аператыўных і архіўных звестак Белгідрамета.

Апошнія два дні расце колькасць станцый, дзе абнаўляюцца лакальныя максімумы. Калі 15 верасня іх было 16 (з 48, што пад назіраннем), то 16-га — 21, 17-га — 26. З 12 верасня рэкорды фіксуюцца штодня.

Мінулым днём перапісана дзевяць рэкордаў, якія трымаліся з 1964 года: у Магілёве — 27 (было 25,8), Віцебску — 26 (24,7); Бабруйску — 26,9 (26,7), Шаркаўшчыне — 26,5 (24,4), Лепелі — 26,5 (25,1), Горках — 26,3 (24,8), Полацку — 26,2 (25), Верхнядзвінску — 25,4 (24,4) і Вілейцы — 25,3 (24,5).

Яшчэ больш стары рэкорд абноўлены ў Слаўгарадзе — 27,5 (25,9 у 1955 годзе).

У Мінску гістарычныя экстрэмумы фіксуюцца чацвёрты дзень запар. 17 верасня паветра прагрэлася да 26,5 градуса (было 25,8 у 2015 годзе).

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: