Мінск 08:56

Латушка прысвяціў прэмію “Салідарнасць” свайму бацьку і братам і паабяцаў “давесці барацьбу да канца”

Крыніца: тэлеграм-канал Паўла Латушкі

18 верасня, Позірк. Прысуджэнне прэміі “Салідарнасць” імя Леха Валенсы беларусу — “важны стратэгічны сігнал аб прыярытэтнасці дэмакратычных зменаў у Беларусі для замежнай палітыкі Польшчы”, заявіў на цырымоніі ўручэння ўзнагароды яе лаўрэат, намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (ОПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка.

Цырымонія прайшла 18 верасня ў Варшаве. На ёй сярод іншых прысутнічалі міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі і экс-прэзідэнт гэтай краіны Лех Валенса, імем якога названая прэмія.

У сваім выступе Латушка адзначыў, што “Польшча — прыклад таго, як сіла салідарнасці мяняе ход гісторыі”. “Вельмі многія беларусы чэрпаюць натхненне з руху “Салідарнасць” Леха Валенсы”, і “вялікі гонар быць удастоеным узнагароды імя чалавека, які змяніў ход еўрапейскай гісторыі”, падкрэсліў палітык.

“І я веру, што беларуская салідарнасць, уздым якой мы ўсе ўбачылі ў 2020 годзе, таксама пераможа. Веру таму, што ў нас ёсць ваш прыклад і ваша падтрымка”, — сказаў Латушка. Ён назваў Польшчу “стратэгічным партнёрам для дэмакратычнай Беларусі”, адзначыўшы, што дзве краіны” звязаныя агульнай еўрапейскай гісторыяй”, якая “павінна працягвацца”.

Заявіўшы, што “як і мільёны беларусаў”, ён верыць у дэмакратыю “нават тады, калі некаторыя еўрапейскія дэмакратыі ў сабе сумняваюцца”, Латушка падкрэсліў, што “менавіта з сумневаў грамадства ў дэмакратычных каштоўнасцях нараджаюцца такія, як Лукашэнка”.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: