Мінск 21:16

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ сем чалавек

Крыніца: advokatos.by

19 верасня, Позірк. Яшчэ сем чалавек прызнаныя палітычнымі зняволенымі 18 верасня, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Наталля Варабей, Ала Кісель, Наталля Давыдка і Алена Вярбіцкая абвінавачваюцца паводле арт. 3614 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Марыне Алісеенка, акрамя арт. 3614, інкрымінаваны арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Марк Невар прыгавораны да пазбаўлення волі паводле арт. 3611 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел) і арт. 3614 КК. Тэрмін невядомы.

Аляксандр Лютаў асуджаны паводле арт. 3614 КК, тэрмін зняволення праваабаронцы таксама пакуль не высветлілі.

Праваабаронцы патрабуюць вызваліць гэтых і іншых палітвязняў і спыніць рэпрэсіі.

Заяву падпісалі “Вясна”, “Прававая ініцыятыва”, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Беларускі Хельсінкскі камітэт і Lawtrend.

Цяпер беларускія праваабарончыя арганізацыі прызнаюць палітвязнямі 1.332 чалавекі, сведчаць звесткі на сайце “Вясны”.

Падзяліцца: