Еўрапарламент заклікаў ЕС пашырыць санкцыі і працаваць над прыцягненнем рэжыму Лукашэнкі да адказнасці
19 верасня, Позірк. Рэзалюцыю аб цяжкім становішчы палітычных зняволеных у Беларусі прыняў Еўрапейскі парламент (ЕП) 19 верасня. Дакумент атрымаў 549 галасоў. 21 дэпутат выказаўся супраць, 37 устрымаліся.
У праекце рэзалюцыі (канчатковы тэкст яшчэ не апублікаваны) утрымліваецца заклік да Еўрасаюза ўзмацніць санкцыі супраць фізічных і юрыдычных асоб, адказных за рэпрэсіі ў Беларусі, “працаваць над прыцягненнем рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за ўчыненыя ім злачынствы і ўжываць прынцып універсальнай юрысдыкцыі”.
Еўрапарламент, прымаючы рэзалюцыю, улічыў, “што з моманту фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года рэжым Лукашэнкі сістэматычна рэпрэсуе палітычных актывістаў, грамадзянскую супольнасць, СМІ, прафсаюзы і любых дысідэнтаў і іх абаронцаў, і адвольна затрымаў дзясяткі тысяч людзей” і што Лукашэнка “абвясціў аб вылучэнні сваёй кандыдатуры на прэзідэнцкіх выбарах 2025 года для абрання на сёмы тэрмін”.
Ад беларускіх уладаў ЕП патрабуе “неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і адвольна затрыманых асоб”. У дакуменце ўтрымліваецца заклік да беларускіх уладаў паважаць правы чалавека, даць інфармацыю аб становішчы затрыманых, надаваць неабходную медыцынскую дапамогу і забяспечыць доступ адвакатаў, членаў сем’яў і Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа.
Еўрапарламент выказаў “крайнюю занепакоенасць становішчам многіх палітычных зняволеных”: Марыі Калеснікавай, Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча, Алеся Бяляцкага, Максіма Знака, Віктара Бабарыкі, Ігара Лосіка, Паліны Шарэнда-Панасюк, Паўла Севярынца, Аляксандра Ярашука, Анджэя Пачобута, Мікіты Залатарова і Яны Пінчук, “многія з якіх месяцамі або гадамі ўтрымліваюцца без сувязі са знешнім светам у рэжыме інкамунікада, маюць сур’ёзныя праблемы са здароўем” і “зведваюць ізаляцыю, жорсткае абыходжанне і катаванні”.
У рэзалюцыі выказваецца шкадаванне ў сувязі з тым, што беларускія палітвязні “ніяк не выйгралі ад нядаўніх намаганняў па вызваленні палітвязняў і заходніх грамадзян у Расіі і Беларусі”. У гэтай сувязі Еўрапарламент заклікаў актывізаваць намаганні па вызваленні беларускіх палітвязняў.
Дакумент заклікае ЕС і яго дзяржавы-члены падтрымаць палітвязняў і іх сем’і, “патрабуючы пры любой магчымасці іх неадкладнага вызвалення, выклікаючы амбасадараў рэжыму для запыту доказаў іх стану і месцазнаходжання”.
Краіны ЕС Еўрапарламент просіць спрашчаць працэдуры атрымання віз і часовых пасведчанняў асобы, надаваць рэабілітацыйную, практычную і фінансавую падтрымку тым, хто бяжыць з Беларусі.
Еўрапарламент выказаў занепакоенасць пераследам беларусаў, якія знаходзяцца ў выгнанні, у прыватнасці “злоўжываннем ордэрамі Інтэрпола на арышт дзеля дасягнення экстрадыцыі палітычных апанентаў з краін, якія не ўваходзяць у ЕС”.
“Еўрапарламент заклікае Сербію ўстрымацца ад экстрадыцыі беларускага журналіста Андрэя Гнёта, а ЕС і дзяржавы-чальцы — сачыць за ягонай справай”, — гаворыцца ў праекце дакумента. ЕП таксама выказвае занепакоенасць “з нагоды 300.000 беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь з 2020 года і сутыкаюцца з палітычным пераследам за мяжой”.
Дакумент будзе перададзены не толькі ўрадам і парламентам дзяржаў — членаў ЕС. Асобна падкрэсліваецца, што Еўрапарламент накіруе яго ўладам Сербіі. Таксама рэзалюцыя будзе накіраваная Еўрапейскаму суду па правах чалавека, Савету Еўропы, Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, прадстаўнікам беларускіх дэмакратычных сіл і “дэ-факта ўладаў Беларусі”.
18 верасня ў Страсбургу (Францыя) дэпутаты Еўрапейскага парламента абмеркавалі рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі.
13 верасня 2023 года Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю “Аб сітуацыі ў Беларусі”, у якой запатрабаваў ад беларускіх уладаў спынення “спіралі гвалту, катаванняў, рэпрэсій і прапаганды супраць іншадумцаў”, безумоўнага вызвалення палітвязняў, абвяшчэння амністыі для “ўсіх арыштаваных па палітычных матывах з 2020 года”, надання неабходнай медыцынскай дапамогі палітвязням з цяжкімі захворваннямі, правядзення незалежнага расследавання па фактах смерці палітвязняў.
На наступны дзень еўрапарламентарыі ўхвалілі рэзалюцыю “Нявызначанасць адносна месцазнаходжання Мікалая Статкевіча і нядаўнія напады на сямейнікаў беларускіх палітыкаў і актывістаў”, у якой запатрабавалі” неадкладнага і безумоўнага вызвалення “палітыка” і ўсіх 1.500 палітычных зняволеных”.
8 лютага 2024 года Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю “Новая хваля масавых арыштаў актывістаў апазіцыі і членаў іх сем’яў у Беларусі”, у якой сярод іншага заклікаў неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітвязняў, членаў іх сем’яў і “асоб, якія зведалі адвольнае затрыманне”, аднавіць іх правы і выплаціць кампенсацыі.
З мая на Мальце было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Еўрапарламентам і беларускімі дэмакратычнымі сіламі.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка