Мінск 20:09

На волю выйшла палітзняволеная Вольга Залатар

Архіўнае фота: tut.by

20 верасня, Позірк. Палітзняволеная 41-гадовая Вольга Залатар выйшла на волю, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, паведаміла “Еўрарадыё”.

Маці пяцёх дзяцей затрымалі 18 сакавіка 2021 года. Праз адваката жанчына паведаміла, што ў дзень затрымання да яе прымянялася фізічная сіла. Крымінальная справа на гэты конт не ўзбуджалася.

3 снежня Мінскі гарадскі суд (суддзя Анастасія Папко) прыгаварыў Залатар да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі. Яе прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 16 (саўдзел у злачынстве), ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання) Крымінальнага кодэкса.

Экстрэмісцкім фармаваннем тэлеграм-канал “Ждановічы сёння” і яго чат “Ждановічы 2020 — клуб аматараў песень Цоя”, у стварэнні якіх абвінавацілі Залатар, былі прызнаныя праз сем месяцаў пасля яе затрымання.

Палітзняволеная вінаватай сябе не прызнала.

Падзяліцца: