Мінск 09:59

Сілавікі правялі масавыя затрыманні ў Глыбокім і Століне

Крыніца: niu niu / unsplash.com

20 верасня, Позірк. Сілавікі правялі аблавы ў Глыбокім (Віцебская вобласць) і Століне (Брэсцкая вобласць), каб затрымаць людзей, якія маюць дачыненне да “экстрэмісцкай дзейнасці”.

У Глыбокім затрымалі дванаццаць мясцовых жыхароў праз удзел у 2020 годзе ў пратэстах супраць сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў.

Масавыя затрыманні ў горадзе пачаліся напрыканцы мінулага тыдня, удакладняе “Віцебская вясна”. Сярод затрыманых — грамадскі актывіст і краязнаўца Павел Лаўрыновіч.

Паведамляецца, што некаторых затрыманых ужо адправілі ў віцебскі следчы ізалятар, ім інкрымінуюць арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

Сілавікі ў кантраляваных тэлеграм-каналах заявілі, што “акцыя па ачыстцы паўночнага рэгіёну” будзе працягнутая.

У Століне было затрымана мінімум пяць чалавек, паведамляюць праўладныя рэсурсы.

У абодвух нагоды сілавікі вымусілі людзей сведчыць супраць сябе, традыцыйна запісаўшы з імі відэа.

Напярэдадні паведамлялася, што ў Гомельскай вобласці за падпіскі на “экстрэмісцкія” старонкі ў сацсетках было затрымана сем чалавек.

Падзяліцца: