Лукашэнка праз 13 гадоў зноў назваў “паняццямі” міжнародныя стандарты правядзення выбараў
19 верасня, Позірк. У Мінску яшчэ не вырашылі пытанне запрашэння на прэзідэнцкія выбары 2025 года міжнародных назіральнікаў, заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі выбарчых органаў некаторых краін СНД 19 верасня ў Мінску.
“Сёння мы думаем, што рабіць з так званымі замежнымі назіральнікамі, таму што мы ведаем: іх прыезд — гэта нарыхтаваныя дакументы, якія яны потым абвесцяць і падпішуць, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Што тычыцца СНД, мы заўсёды за тое, каб вашы прадстаўнікі і вы былі ў нас на выбарах. Для нас гэта вельмі важна. Ваш сяброўскі савет, заўвагу ці нават крытыка ўспрымаюцца сур’ёзна”.
На яго думку, электаральныя кампаніі ўжо даўно перасталі быць тэхнічнай працэдурай. “Гэта ўжо поле бою ў перадвыбарчы перыяд, дзе галоўнай дзеючай асобай з’яўляюцца органы Цэнтральнай выбарчай камісіі”, — лічыць ён.
Лукашэнка не бачыць сэнсу вывучаць сусветны досвед, нібыта там наўрад ці можна нешта запазычыць. “Важна распрацоўваць уласныя стандарты, і галоўны стандарт, якому мы з вамі заўсёды ідзём, — гэта не тое, як нам навяжуць нейкія прынцыпы “паводле паняццяў” (рус. “по понятиям”, паводле негалосных законаў, у тым ліку крымінальнага свету. — “Позірк”.) з боку АБСЕ ці яшчэ нейкіх арганізацый, а тое, наколькі будуць адпавядаць нашы законы і падзаконныя акты Канстытуцыі і наколькі выбары будуць адпавядаць таму заканадаўству, якое прынята ў нашых краінах”, — падкрэсліў Лукашэнка.
Гаворачы аб прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, якая мае адбыцца ў 2025 годзе, ён адзначыў, што “беларускі народ павінен сам, без усялякага ціску вызначыць, хто будзе ўзначальваць краіну”.
Пра адсутнасць перад прэзідэнцкімі выбарамі “перадумоў для дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне” заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў, былы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта, былы першы намеснік старшыні КДБ Ігар Сяргеенка ў эфіры тэлеканала АНТ 15 верасня.
Разам з тым ён прагназуе, што “будуць прадпрымацца і робяцца намаганні з-за мяжы, так званай пятай калоны, адтуль для таго, каб ускалыхнуць сітуацыю так ці інакш”.
Сёмыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны адбыцца не пазней за 20 ліпеня 2025 года.
Дэмакратычныя сілы краіны неаднаразова заяўлялі, што будуць дамагацца іх непрызнання міжнароднай супольнасцю.
Папярэднія выбары 9 жніўня 2020 года адзначыліся самымі масавымі пратэстамі за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. Палітычны крызіс, які ўзнік пасля іх, і шырокамаштабныя рэпрэсіі працягваюцца да гэтага часу.
Досвед 2020 года беларускую ўладу, са слоў дзяржсакратара Савета бяспекі Аляксандра Вальфовіча, “шмат чаму навучыў”. Ён адзначыў, што “калектыўны Захад, выкарыстоўваючы метадычкі Шарпа” (амерыканскі палітолаг Джын Шарп, які падтрымліваў ідэі негвалтоўнага супраціву), спрабаваў “развязаць чарговую “каляровую рэвалюцыю” на тэрыторыі Беларусі, а пасля гэтага “ўвесці ў краіну нейкія вызваленчыя сілы для абароны народа Беларусі”.
“Захад ад гэтага [плана] не адмовіўся. Ведаем, хто гэта можа развязаць. Яны на алоўку ў спецслужбаў. Не дай бог яны падымуць галаву, мы іх прыдушым адразу ж. Мы зробім усё магчымае, каб наш народ жыў у міры і бяспецы”, — падкрэсліў Вальфовіч.
7 кастрычніка 2011 года Лукашэнка заявіў, што ў 2010 годзе прэзідэнцкія выбары “праводзіў “паводле паняццяў” Еўрапейскага саюза”.
“Я дэкрэты падпісваў адзін за адным, змяняючы заканадаўства толькі пад выбары. І што? І які сёння вынік? Усё роўна Лукашэнка — дыктатар, ён такі-сякі, ён нягоднік… Мы правялі гэтыя выбары такім чынам. І ўсё роўна дрэнна. Праўда, тады і некаторыя расіяне дапамагалі нас падціскаць з усіх бакоў. Але мы вытрымалі гэта. Я не скарджуся”, — сказаў тады Лукашэнка.
- Грамадства, ПалітыкаЗа першы тыдзень кастрычніка краіны ЕС спынілі ў 2,4 раза менш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская наведае Берлін — запланаваныя сустрэчы з віцэ-канцлерам, кіраўніком МЗС, дэпутатамі Бундэстага (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка