Мінск 18:57

Ціханоўская: Дапамога рэпрэсаваным не замяняе працу па вызваленні палітвязняў

20 верасня, Позірк. Дапамога рэпрэсаваным не замяняе працу па вызваленні палітвязняў, гэта робіцца адначасова, заявіла 19 дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на прэзентацыі Міжнароднага гуманітарнага фонду дапамогі палітвязням 19 верасня ў Вільнюсе.

Дэмакратычныя сілы, паводле яе слоў, “будуць змагацца за вызваленне кожнага”, паколькі гэта з’яўляецца прыярытэтам.

Праца па фармаванні фонду пачалася ў 2023 годзе, “калі стала ясна, што рэжым не спыняе рэпрэсіі, колькасць палітвязняў расце, а падтрымкі, сабранай за кошт ахвяраванняў або выдзеленай Еўрасаюзам, недастаткова”, сказала палітык.

Фонд створаны не замест дзейных праграм дапамогі, а ў дадатак да іх, падкрэсліла яна.

“Гуманітарны фонд стане такім “кошыкам”, куды змогуць зрабіць ахвяраванні ўсе, каму неабыякавая Беларусь. Гэта можа быць урад, міжнародная арганізацыя ці неабыякавы мецэнат”, — адзначыла Ціханоўская.

Паводле інфармацыі, агучанай дэмакратычным лідарам, на дадзены момант фонд складае 1.280.000 эўра.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: