Мінск 19:51

У Беларусь было дэпартавана звыш 3,5 тыс. украінскіх дзяцей з больш чым 20 акупаваных населеных пунктаў — Латушка

Украінскія дзеці з акупаваных раёнаў Херсонскай вобласці
Крыніца: АНТ

20 верасня, Позірк. Паводле апошніх звестак, якія сабрала Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, дэпартацыю на тэрыторыю Беларусі зведала звыш 3,5 тыс. украінскіх дзяцей з больш чым 20 населеных пунктаў, якія знаходзяцца на акупаваных тэрыторыях Украіны. Пра гэта паведаміў “Позірку” кіраўнік НАУ Павел Латушка, каментуючы сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком самаабвешчанай “данецкай народнай рэспублікі” Дзянісам Пушыліным, якая адбылася 19 верасня.

Раней называлася лічба 2,5 тыс. дзяцей.

На перамовах з сепаратыстам Лукашэнка зноў прызнаў, што ўкраінскіх дзяцей вывозяць у Беларусь, аднак нібыта з высакароднымі мэтамі: “Мы дзетак вашых заўсёды прымаем сюды на лячэнне, адпачынак. Яны вельмі задаволеныя. Праўда, мяне ледзь у суд нейкі не зацягнулі (верагодна, Міжнародны крымінальны суд у Гаазе, які пакуль не выдаў ордэр на арышт Лукашэнкі. — “Позірк”.), што мы крадзем, выяўляецца, вашых дзяцей. Ну так я прапанаваў і Украіне, і амерыканцам: калі ласка, прыязджайце, знайдзіце хоць адно ўвараванае дзіця. Гэта не нашыя прынцыпы”.

“Лукашэнка не ўпершыню публічна прызнаецца ў факце здзяйснення ваеннага злачынства — дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей з часова акупаваных тэрыторый на тэрыторыю Беларусі”, — заявіў “Позірку” Латушка.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: