be
Arrow
Мінск 20:45

Лукашэнка прызнаў “днр” і яе кіраўніка — Латушка

Скрыншот паведамлення прэс-службы Лукашэнкі пра сустрэчу з Пушыліным
Крыніца: "Позірк"

20 верасня, Позірк. Сам факт сустрэчы з кіраўніком “данецкай народнай рэспублікі” Дзянісам Пушыліным можна разглядаць як прызнанне Аляксандрам Лукашэнкам “днр” і самога Пушыліна, заявіў “Позірку” кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, дыпламат Павел Латушка.

“У любым выпадку Лукашэнка не прыняў яго як кіраўніка суб’екта, які з’яўляецца неад’емнай часткай Украіны, — адзначыў палітык. — Ён сустрэўся з Пушыліным менавіта як з кіраўніком “данецкай народнай рэспублікі”. Я бяру гэтую назву ў двукоссі, прашу заўважыць, у адрозненне ад прэс-службы Лукашэнкі. Лукашэнка гэты “наватвор” прызнае за рэальную дзяржаву”.

Паводле слоў Латушкі, ён не ведае, як павінен рэагаваць Кіеў на такія сустрэчы. “Гэта права афіцыйнага Кіева. З пункту гледжання дыпламатычнай практыкі магчыма ажыццявіць і сіметрычныя крокі — гэта разрыў дыпадносін. У Кіева было шмат магчымасцяў і падстаў адрэагаваць на злачынствы Лукашэнкі. Гэтага не адбываецца. Галоўнае, каб Кіеў не пачуў толькі палову сказанага, што Лукашэнка хоча “сябраваць” з Украінай. Мы памятаем, да чаго гэтая “дружба” Лукашэнкі прывяла ў 2022 годзе і як яна рэальна выглядае сёння. Складана паверыць, што на такое можна забыцца і дараваць”, — заявіў суразмоўца.

“Позірк” звярнуўся ў МЗС Украіны з просьбай пракаментаваць апошнюю сустрэчу Лукашэнкі і Пушыліна. Рэакцыі пакуль не было.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: