Мінск 16:21

“ЦікТок” выдаліў акаўнт прапагандыстскага медыя “Sputnik Беларусь”

Крыніца: тэлеграм-канал "RT на рускай"

22 верасня, Позірк. Аб масавым блакаванні акаўнтаў расійскага прапагандыстскага медыя Sputnik у сацсетцы “ЦікТок ” паведамляе тэлеграм-канал тэлеканала Russia Today (RT).

Сцвярджаецца, што акаўнты медыя, якое ўваходзіць у холдынг “Расія сёння”, выдаленыя “без тлумачэння прычын”.

Блакаванню, як заяўляецца, падвергліся 11 старонак Sputnik далёкага замежжа і 26 — блізкага, у прыватнасці, “Sputnik Абхазія”, “Sputnik Арменія”, “Sputnik Беларусь” і Sputnik Stories.

Sputnik пазіцыянюе сябе як навінавае агенцтва, уключае ў сябе вэб-сайты, мабільны дадатак, радыёвяшчальную службу радыё Sputnik і прэс-цэнтры. Галаўны офіс знаходзіцца ў Маскве. Мае рэгіянальныя прадстаўніцтвы і бюро ў розных краінах, уключаючы ЗША (Вашынгтон) і Кітай (Пекін).

“Sputnik Беларусь” — аддзяленне ў Беларусі, працуе са снежня 2014 года. Займае праўладную пазіцыю, распаўсюджвае навіны, радыё і відэа.

Sputnik неаднаразова абвінавачвалі ў распаўсюдзе пракрамлёўскай прапаганды і дэзінфармацыі. У 2022 годзе, пасля ваеннага ўварвання РФ ва Украіну, супраць яго былі ўведзеныя санкцыі. Зараз Sputnik знаходзіцца ў санкцыйных спісах краін ЕС, Вялікабрытаніі, ЗША, Канады, Швейцарыі, Аўстраліі. Яго вяшчанне ў гэтых краінах заблакаванае.

Ютуб-каналы беларускіх дзяржСМІ заблакаваныя ў Літве

18 верасня, Позірк. Глабальны відэахостынг "Ютуб" заблакаваў вяшчанне на Літву беларускіх прапагандысцкіх СМІ, якія знаходзяцца пад санкцыямі ЕС, паведамляе LRT. Адзначаецца, што рашэнне прынятае па патрабаванні Літоўскай камісіі па радыё і тэлебачанні, якая "ў рамках супрацоўніцтва з Google папрасіла платформу …
Падзяліцца: