Мінск 23:27

У Мінскім раёне праз падзенне дрэва загінуў непаўнагадовы студэнт

Скрыншот: СК

22 верасня, Позірк. Пра гібель 17-гадовага студэнта паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

У ведамстве заявілі, што “днём 22 верасня рабочы аднаго з прыватных прадпрыемстваў ажыццяўляў спіл дрэва па частках на могілках у вёсцы Качына Мінскага раёна”.

“Для збору спілаваных фрагментаў арганізацыя вылучыла памочніка — 17-гадовага студэнта адной з мінскіх ВНУ. Падчас працы частка дрэва ўпала на галаву хлопца. Ад атрыманых траўмаў ён памёр”, — адзначаецца ў паведамленні.

У дачыненні да рабочага ўзбуджаная крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 144 КК (прычыненне смерці па неасцярожнасці).

Падзяліцца: