Кіеў прыгразіў Лукашэнку “негатыўнымі наступствамі” з-за сустрэчы з кіраўніком “днр” Пушыліным
22 верасня, Позірк. Міністэрства замежных спраў Украіны ў заяве 22 верасня “рашуча асудзіла” сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком так званай “данецкай народнай рэспублікі” Дзянісам Пушыліным.
Ведамства назвала правядзенне сустрэчы “чарговай праявай пагарды Рэспублікі Беларусь да суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны”.
На думку МЗС Украіны, перамовы Лукашэнкі і Пушыліна з’яўляюцца “яшчэ адным пацвярджэннем, што пазіцыя цяперашніх уладаў Беларусі адносна суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны прадыктаваная выключна ўказаннямі Крамля і не мае нічога агульнага ні з міжнародным правам, ні з міжнароднымі абавязацельствамі Рэспублікі Беларусь”.
“Украіна адхіляе крывадушную рыторыку Аляксандра Лукашэнкі адносна прынцыпаў супрацоўніцтва з часова акупаванымі тэрыторыямі Украіны і лічыць яе чарговым сведчаннем падтрымкі захопніцкай вайны супраць нашай дзяржавы”, — заявіла знешнепалітычнае ведамства.
“Заклікаем беларускі народ усвядоміць, што на фоне неаднаразовых кантактаў службовых асоб Беларусі з расійскімі марыянеткамі з нашых часова акупаваных тэрыторый пастаянныя заявы Аляксандра Лукашэнкі аб яго “цёплых пачуццях” да “братэрскага ўкраінскага народа” гучаць як насмешка, а яго практычныя дзеянні руйнуюць прынцыпы добрасуседства і ўзаемнай павагі, на якіх будаваліся адносіны паміж украінскім і беларускім народамі”, — гаворыцца ў паведамленні.
“Згаданыя недружалюбныя дзеянні” Лукашэнкі “не могуць застацца без належнага рэагавання і будуць мець негатыўныя наступствы для ўкраінска-беларускіх стасункаў”, падкрэслілі ў МЗС.
Сустрэча Лукашэнкі і Пушыліна прайшла ў Мінску 19 верасня.
Лукашэнка на сустрэчы заявіў, што “ў складзе Украіны” беларускі бок “заўсёды супрацоўнічаў з Данецкай вобласцю”. “І, натуральна, у гэтыя складаныя, цяжкія часы з тых яшчэ часоў — ужо 10 гадоў (з пачатку баявых дзеянняў у рэгіёне і абвяшчэння “днр”. — “Позірк”.) — мы не адмаўляліся ад гэтага супрацоўніцтва, гатовыя працягваць і цяпер. Тым больш што пэўныя напрацоўкі ёсць, база створаная”, — сказаў Лукашэнка.
“Мы гатовыя супрацоўнічаць і з Украінай на тых жа прынцыпах, што і з Данецкай рэспублікай”, — падкрэсліў ён (арфаграфія паведамлення прэс-службы Лукашэнкі захаваная).
Раней Пушылін наведваў Беларусь 27 ліпеня 2022 года (Брэсцкую вобласць).
Лукашэнка сустракаўся з ім 18 красавіка 2023 года ў Мінску. На наступны дзень МЗС Украіны асудзіў гэтую сустрэчу і адклікаў амбасадара Ігара Кізіма ў Мінску для кансультацый. У беларускую сталіцу ён не вярнуўся.
Летась 15 чэрвеня тагачасны амбасадар Беларусі ў РФ Дзмітрый Крутой (сёння кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі) падпісаў з Пушыліным”пагадненне аб пашырэнні партнёрства”.
У жніўні 2023 года Беларусь наведвала дэлегацыя “днр”.
Сёлета 26 траўня Пушылін у інтэрв’ю тэлеканалу “Беларусь 1” заявіў, што ўзаемадзеянне “днр” з Беларуссю “ўжо не спыніць”.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў парламенце Нарвегіі заклікала змагацца за беларускіх палітвязняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка"Белпошта" плануе запусціць свой маркетплейс у 2025 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка